26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабарыку Расея бачыць ідэальную фігуру для перамоў

109
У Бабарыку Расея бачыць ідэальную фігуру для перамоў

Разумее гэта і сам Бабарыка, таму на ўмовах Лукашэнкі выходзіць не спяшаецца.

Некалькі разоў публічна актыўнічаў на беларускую тэматыку мільярдэр Мазепін - выяўляў сябе, даваў сігналы што яму цікавая сітуацыя і ён можа быць каналам. Яго цікавасць простая - кансалідацыя збыту калію як гэта ўжо было, да скандалу з Баўмгертнерам. Ён этнічны беларус, піша «Белорусский партизан» са спасылкай на тэлеграм-канал «Рефлексия и реакция».

Дзесьці побач з ім стаіць постаць гамельчука Мельнічэнкі, які таксама займаецца хіміяй, і якому таксама гіпатэтычна была б неабыякавая гэтая галіна ў Беларусі ў плане партнёрству. Ён уваходзіць у дзясятку расейскага Forbes, гэта просты выхад на Пуціна.

Гэтыя людзі кроўна зацікаўленыя ў абароне сваіх будучых інвестыцый праз сумленны суд, да пытання пра палітычныя мадэлі. Але гэта бізнэсоўцы, людзі якія аддаюць перавагу дзелавым і прадметным размовам. Пакуль лідары пратэсту з-за мяжы аддаюць перавагу палітычным заявам і каштоўнасным падыходам, прынамсі публічна. Хоць калі б непублічная актыўнасць была выніковай, то публічныя сігналы былі б дадзеныя. Пакуль цішыня.

Гэта не значыць што пратэсту канец. Гэта значыць што акно для добрай устойлівай палітычнай кар'еры на найбліжэйшае дзесяцігоддзе яшчэ адкрытае для тых, хто возьмецца на сябе вырашыць складанае пытанне выбудоўвання стасункаў па лініі РФ - пратэсны рух. Прынамсі, датуль, пакуль Бабарыка сядзіць у турме. Лагічна, што менавіта ў ім Расея бачыць ідэальную фігуру для перамоў, рэтраспектыўна. Лукашэнка гэта добра разумее, таму будзе трымаць яго да апошняга.

Разумее гэта і сам Бабарыка, таму на ўмовах Лукашэнкі выходзіць не спяшаецца.

Спампоўвайце І ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон Або кампутар

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках