20 красавiка 2024, Субота, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя спосабы зніжэння выдатку паліва ў зімовы час года

9
Названыя спосабы зніжэння выдатку паліва ў зімовы час года

Парады экспертаў.

У зімовы перыяд выдатак паліва становіцца нашмат вышэйшы – гэта вядома нават аўтааматарам-пачаткоўцам. Аднак існуюць спосабы, якія дапамагаюць знізіць «апетыт» аўтамабіля ў халодны час года, пра такое падзяліліся эксперты часопіса «За рулём».

Мабыць, самая першая слушная парада – скарачэнне часу прагрэву аўтамабіля. Бо менавіта праз узмоцненую працу «печкі» падчас стаянкі выдатак паліва істотна расце. Можна выграваць рухавік падчас чысткі машыны ад снегу і не падымаць абароты вышэй за дзве тысячы першыя 10 хвілінаў паездкі.

Неабчышчаны снег на даху і кузаве машыны таксама можа прывесці да дадатковай нагрузкі на матор. Знізіўшы вагу транспартнага сродку і палепшыўшы кузаўную абцякальнасць можна захаваць дадатковую энэргію рухавіка. Гэта тычыцца таксама лішніх цяжкіх прадметаў у багажніку і на даху аўтамабіля.

Таксама адной з немалаважных прычынаў павялічанага выдатку з'яўляецца зніжэнне паветранага ціску ў колах. Рэкамендуецца сачыць за ім як візуальна, так і з дапамогай помпы, калі ў аўтамабілі не ўстаноўленыя штатныя датчыкі.

Больш вадкі алей таксама дапаможа ў эканоміі бензіну: да прыкладу, алей 5W-30 замест 5W-40. Акрамя таго, спецыялісты рэкамендуюць быць больш уважлівымі на дарогах і не дазваляць рэзкіх паскарэнняў і прабуксоўвання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках