25 траўня 2026, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў закон аб выкарыстанні арміі для «абароны» расіян за мяжой

6
Пуцін падпісаў закон аб выкарыстанні арміі для «абароны» расіян за мяжой
Фота: Getty Images

Падрабязнасці.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін у панядзелак падпісаў закон, які істотна пашырае яго паўнамоцтвы на выкарыстанне ўзброеных сіл за мяжой.

Паводле дакумента, які 13 траўня ўхваліла Дзярждума, а 20 траўня — Савет Федэрацыі, адгэтуль прэзідэнт зможа прыцягваць армію для «абароны грамадзян РФ» у выпадку «іх арышту, утрымання, крымінальнага і іншага пераследу» за мяжой.

Рэч ідзе пра выпадкі, калі расіяне арыштаваныя за мяжой судамі, якія «надзеленыя паўнамоцтвамі без удзелу Расійскай Федэрацыі», а таксама міжнароднымі судовымі органамі, якія Расія не прызнае, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да закона.

Адпаведныя папраўкі ўносяцца ў федэральныя законы «Аб грамадзянстве» і «Аб абароне». У іх дзейнай рэдакцыі прэзідэнт мае права накіраваць войскі за мяжу, калі краіны або міжнародныя органы прымаюць рашэнні, што «супярэчаць інтарэсам РФ» або «асновам публічнага правапарадку» ў Расіі.

Пашырыць паўнамоцтвы Пуціна на замежнае выкарыстанне арміі расійскія ўлады вырашылі пасля серыі папярэджанняў ад вядучых дзяржаў НАТА пра тое, што Крэмль рыхтуецца да вайны з адной або некалькімі еўрапейскімі краінамі.

Улетку кіраўнік нямецкай разведкі BND папярэджваў пра рызыку расійскай правакацыі ў краінах Балтыі паводле сцэнару анексіі Крыму, а ў лютым дацкая разведка заяўляла, што Расія здольная пачаць маштабную вайну ў Еўропе цягам пяці гадоў.

Разведка ЗША ў сакавіку 2026 года папярэдзіла, што Пуцін можа пайсці на «свядомую эскалацыю» канфлікту ва Украіне аж да прамога сутыкнення з НАТА, у тым ліку з пагрозай выкарыстання ядзернай зброі.

Паводле даных разведкі Нідэрландаў (MIVD), Крамлю спатрэбіцца каля года, каб назапасіць дастаткова сіл для «рэгіянальнага канфлікту» з НАТА. Паводле ацэнкі MIVD, мэтай магчымай атакі Расіі будзе не ваеннае паражэнне НАТА, а «палітычны раскол шляхам абмежаваных тэрытарыяльных набыццяў». У разведцы не выключаюць, што дзеля дасягнення гэтага выніку Масква звернецца да ядзернага шантажу.

«Нулявая фаза» падрыхтоўкі да такой вайны ў Расіі ўжо пачалася, пісалі ў кастрычніку эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW). Пра гэта, на думку ISW, сведчаць рэарганізацыя вайсковых акругаў на заходняй мяжы краіны, стварэнне вайсковых баз на мяжы з Фінляндыяй, а таксама дыверсіі, умяшанне ў працу сродкаў РЭБ, глушэнне GPS, падпалы і правакацыі ў паветры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках