26 красавiка 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне запусцілі дадатак, які плаціць асцярожным кіроўцам

Ва Украіне запусцілі дадатак, які плаціць асцярожным кіроўцам

За адказныя паводзіны кіроўца атрымлівае да 18% кэшбэка ад сумы страхавання.

Украінскі стартап «Штрафы UA» пры ўдзеле Міністэрства інфраструктуры падаў мабільны дадатак, які ацэньвае стыль кіравання і за высокі рэйтынг налічае кэшбэк ад сумы страхавання.

Пра гэта unian.net паведамілі ў кампаніі.

Адзначаецца, што за адказныя паводзіны кіроўца атрымлівае ўзнагароду - да 18% кэшбэка.

Першы рэйтынг кіравання карыстальнік убачыць пасля выканання 10 паездак. Разам з рэйтынгам кіроўцу будзе прапанаваная сума кэшбэка.

«Дадатак Штрафы UA працуе з 2016 года. За гэты перыяд мы ўбачылі, што выплата штрафу не змяншае колькасць аварый. Хоць менавіта для гэтага яна прызначаная... Матэрыяльнае ўзнагароджанне працуе лепш, чым штрафы. Так нарадзілася ідэя распрацаваць дадатак, які гэта дазваляе фармаваць лёгка і зручна», - растлумачыў заснавальнік платформы Дзяніс Дзмітраў.

Як паведамілі ў Мінінфраструктуры, кіроўцы Мікалаеўскай вобласці былі найбольш адказнымі, бо робяць менш парушэнняў, чым кіроўцы ў іншых гарадах. Рэйтынг свядомага кіравання ў Мікалаеве цяпер самы высокі ва Украіне - 3,9, самы нізкі ў Валынскай вобласці - 2.7.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках