27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэатр эстрады пакажа мюзікл паводле сюжэтаў Марка Шагала

Тэатр эстрады пакажа мюзікл паводле сюжэтаў Марка Шагала

Спектакль пройдзе на беларускай мове.

Тэатр эстрады ў Дзень усіх закаханых парадуе гледачоў прэм'ерай унікальнага шоў-мюзікла-прыпавесці «Ты і я» на беларускай мове. Новая метафарычная пастаноўка навеяная сюжэтамі і вобразамі карцін Марка Шагала, піша naviny.by.

Са слоў аўтаркі і рэжысёркі праекта Уладзіславы Aрцюкоўскай, гледачы пагрузяцца ў дзіўную гісторыю паміж сном і явай. Здзівяць публіку арыгінальнай пастаноўкай у стылі мадэрн - прыпавесцю пра каханне. Меладычнасць беларускай мовы дазволіць стварыць неймавернае музычнае афармленне мюзікла з міксам такіх кірункаў як фолк-мадэрн і рок.

Паводле сюжэту два персанажы, Ён і Яна, цягнуцца адзін да аднаго як дзве супрацьлегласці, і якія б сілы ні заміналі ім, як бы ні падзялялі іх час і лёс, яны не могуць адзін без аднаго. Таму што Ён - гэта карані, а Яна - гэта галінкі аднаго дрэва, дрэва жыцця.

Цікавым і новым выглядае сцэнічнае афармленне. Уся сцэна будзе быццам абсыпаная пяском. А сцэнічная прастора прадставіць сабой нібы празрысты, «шкляны» пакой. Белая вопратка персанажаў і дэкарацыі ў стылі мадэрн будуць своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

Галоўныя ролі сыграюць маладыя беларускія артысты, пераможцы розных фестываляў і конкурсаў. Аўтар музыкі новай пастаноўкі - кампазітар і спявак Аляксандр Сухараў.

Прэм'еру мюзікла-прыпавесці «Ты і я» можна будзе ўбачыць у Тэатры эстрады ў Менску 14 лютага а 19:00, а таксама 20 сакавіка і 2 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках