Для часткі беларусаў скончылася «дарожная амністыя»
- 2.09.2026, 9:24
- 2,958
З 1 верасня дзейнічаюць новыя правілы.
З 1 верасня ў Беларусі скончылася «амністыя» для ўладальнікаў хуткіх электрасамакатаў, манаколаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ). Да гэтай даты можна было па спрашчанай працэдуры зарэгістраваць некаторыя прылады, якія па сваіх характарыстыках выходзяць за вызначэнне звычайнага СПМ. «Зеркало» нагадвае, з чым звязана гэтае змяненне.
Сродак персанальнай мабільнасці — колавы электратранспарт з максімальнай хуткасцю не больш за 25 км/г, прызначаны для перамяшчэння аднаго чалавека. Людзі на СПМ прыраўноўваюцца да веласіпедыстаў. Калі тэхніка не падпадае пад характарыстыкі СПМ, яе трэба рэгістраваць у ДАІ і ездзіць толькі па аўтадарогах. Для гэтага патрэбныя вадзіцельскае пасведчанне і шлем.
З 1 верасня 2025 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць абноўленыя Правілы дарожнага руху (ПДР). Змены закранулі ў тым ліку тых, хто перамяшчаецца на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці (СПМ) — электрасамакатах, гіроскутэрах, сегвэях.
Каб перайсці праезную частку, веласіпедыстам і тым, хто рухаецца на СПМ, цяпер трэба спешвацца — сыходзіць з веласіпеда або самаката і весці яго побач (за выключэннем велапераездаў, абсталяваных спецыяльнымі святлафорамі). За парушэнне ПДР для іх з 1 верасня мінулага года прадугледжаныя штрафы па арт. 18.20 КаАП. Штраф можа складаць ад адной да трох базавых велічынь (45–135 рублёў), а пры пэўных абставінах і больш.
З 1 верасня мінулага года электрасамакатам і іншаму электратранспарту дазволена рухацца не хутчэй за 25 км/г па веладарожках і да 10 км/г па тратуарах. Парушальнікаў выяўляюць з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў для адсочвання хуткасці такіх транспартных сродкаў.
Што прадугледжвала «амністыя» і што пасля яе заканчэння
Калі самакат разганяецца больш як да 25 км/г, яго трэба рэгістраваць у ДАІ. Да 1 верасня 2026 года дзейнічаў спрашчаны парадак:
праходжанне экспертызы ў акрэдытаванай лабараторыі;
атрыманне пашпарта;
рэгістрацыя ў ДАІ.
З 1 верасня гэтага года падыход да такіх прылад становіцца больш строгім: калі тэхніка па сваіх характарыстыках ужо адносіцца да транспартнага сродку, для яе дзейнічаюць адпаведныя патрабаванні. Рэгістрацыя магчымая толькі пры наяўнасці поўнага пакета дакументаў (як для мапедаў).
Гэта значыць, што спатрэбіцца вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі AM, A1 або A, а таксама рэгістрацыя ў ДАІ. Пры гэтым нават калі ўладальнік не аформіў прыладу, але ездзіць на ёй, ён абавязаны мець вадзіцельскае пасведчанне. Кіраванне без вадзіцельскага пасведчання забаронена.
Пры гэтым, калі не зарэгістраваць магутны СПМ, ездзіць на ім можна будзе толькі па-за дарогамі агульнага карыстання, напрыклад, на закрытых тэрыторыях або ў лесапасадках.
«Выкарыстоўваць без дзяржаўнай рэгістрацыі такія сродкі можна на дарогах без удасканаленых пакрыццяў, перамяшчаючыся ў светлы час сутак па ўзбочыне дарогі, а пры адсутнасці ўзбочыны — па праезнай
частцы дарогі не далей за адзін метр ад яе правага краю», — пазначана ў дакументах.
Пасля гэтага падыход да такіх прылад становіцца больш строгім: калі тэхніка па сваіх характарыстыках ужо адносіцца да транспартнага сродку, для яе дзейнічаюць адпаведныя патрабаванні.