Пуцін больш не ведае, дзе знаходзіцца армія РФ на Сумскім напрамку
- 2.09.2026, 9:59
- 2,282
Пасыпаліся супярэчлівыя заявы.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля саміту ШОС у Кіргізстане заявіў, што акупацыйнай арміі РФ да ўкраінскага горада Сумы нібыта засталося 12 км. Да гэтага ён сцвярджаў, што расійскім акупантам да гэтага населенага пункта засталося 10 км, піша Дыялог.UA пасля маніторынгу сацсетак.
Пуцін сцвярджае, што акупацыйная армія РФ працягвае стварэнне так званай «паласы бяспекі» ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы ў прыгранічных раёнах Сумскай вобласці. Паводле яго слоў, да акружной дарогі горада Сумы расійскім акупантам засталося прайсці 12 кіламетраў.
Заяву пра «12 кіламетраў да Сумаў» расійскі дыктатар зрабіў 1 верасня 2026 года ў Бішкеку пасля саміту ШОС. Да гэтага, 29 чэрвеня 2026 года, ён заяўляў, што да Сумаў арміі РФ, якая «прасоўваецца хуткімі тэмпамі», нібыта засталося «дзесьці 10,5 км».
Пры гэтым, паводле даных Генштаба ЗСУ, армія РФ здолела захапіць толькі некалькі прыгранічных населеных пунктаў на Сумскім напрамку. Некаторыя населеныя пункты, якія расійскія акупанты нібыта захапілі, знаходзяцца пад поўным кантролем Сіл абароны Украіны.
Калі абапервацца на карту ўкраінскага аналітычнага праекта DeepState, то вораг цяпер знаходзіцца прыкладна за 17 км ад адміністрацыйнай мяжы горада Сумы.