Ізраіль узяў у палон кіраўніка апарату ўнутранай бяспекі ХАМАС у Газе
- 2.09.2026, 10:18
- 1,138
Аперацыю правялі прама ля дома высокапастаўленага тэрарыста.
Ізраільскі спецназ падчас аперацыі ў Газе ўзяў у палон камандзіра ХАМАС, які ўзначальваў апарат унутранай бяспекі групоўкі. Раней яго называлі Муэйн аль-Арабід.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньягу заявіў, што ўзяты ў палон у Газе камандзір ХАМАС быў кіраўніком апарату ўнутранай бяспекі тэрарыстычнай групоўкі.
«Выказваю павагу «Шын Бет» і Арміі абароны Ізраіля, якія сёння ў ходзе смелай аперацыі затрымалі кіраўніка апарату ўнутранай бяспекі ХАМАС паблізу яго дома ў Газе», — гаворыцца ў заяве Нетаньягу.
Паводле прэм’ера, узяты ў палон афіцэр з’яўляецца адным з самых высокіх кіраўнікоў ХАМАС, адказным за ўтаенне і перамяшчэнне закладнікаў, ўтаенне высокапастаўленых прадстаўнікоў групоўкі, нарошчванне сіл і спробы аднаўлення магчымасцяў тэрарыстычнай арганізацыі.
«Нядаўна ён удзельнічаў у намаганнях па аднаўленні кіравання ХАМАС у Газе, займаўся падманам у пытанні дэмілітарызацыі сектара і дапамагаў у здзяйсненні тэрарыстычных нападаў супраць нашых сіл і мірнага насельніцтва», — дадаў Нетаньягу.
Ён падкрэсліў, што Ізраіль будзе і далей пераследаваць усіх лідараў ХАМАС і кожнага, хто ўдзельнічаў у разні 7 кастрычніка.