10 траўня 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом-музей Уладзіміра Караткевіча плануюць адкрыць у Рагачове

2
Дом-музей Уладзіміра Караткевіча плануюць адкрыць у Рагачове

У гэты дом беларускі класік прыязджаў да дзядзькі і напісаў там аповесць «Ладдзя роспачы».

У Рагачове плануецца стварыць дом-музей Уладзіміра Караткевіча. Пад яго плануецца аддаць дом сваякоў пісьменніка. У гэты дом ён прыязджаў да дзядзькі і тут напісаў аповесць «Ладдзя роспачы».

Прапанову ў стварэнні музея Уладзіміра Караткевіча выказаў дырэктар СШ №4, краязнаўца Аляксандр Лейкін падчас прамой тэлефоннай лініі з кіраўніком вобласці Генадзем Салаўём.

«Сёння гэты дом і пакой пісьменніка захаваны. Аднак будынак прыходзіць у заняпад: людзям, якія пражываюць там, у сілу стану здароўя складана падтрымліваць яго ў належным парадку», - цытуе Лейкіна раённая газета «Свабоднае слова».

Праўда, пакуль што на стварэнне музея няма грошай. Да таго ж, у доме жывуць стрыечны брат пісьменніка з жонкай і сынам. «Мы прапрацоўваем варыянты падачы ім іншага жылля, каб перавесці дом у камунальную ўласнасць і арганізаваць там некалькі цікавых экспазіцый. Акрамя таго, і само жыллё патрабуе рамонту», - кажа начальніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і ў справах моладзі райвыканкама Наталля Прус.

Сёлета ў лістападзе на Рагачоўшчыне запланаваны фестываль да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Таксама плануецца паставіць у Рагачове памятны знак Гервасію Выліваху - герою «Ладдзі роспачы», які сыграў у шахматы са Смерцю. Акрамя таго, запланаваныя выставы, акцыі, літаратурныя конкурсы.

Нагадаем, што яшчэ адзін музей плануецца адкрыць у Воршы - у доме, дзе жылі бацькі Уладзіміра Караткевіча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках