26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам на вока: у ЕЗ цяпер нельга завезці нават адзін яблык

17
Беларусам на вока: у ЕЗ цяпер нельга завезці нават адзін яблык

На садавіну цяпер патрэбныя спецыяльныя дакументы.

«Чуў, што з канца мінулага года ў краіны еўразоны нельга ўвозіць амаль усю садавіну і гародніну без спецыяльных дакументаў на іх. І гэта тычыцца нібыта нават яблыкаў, ўзятых для перакусу ў дарозе. Ці так гэта?» - пацікавіўся чытач tut.by. Мытнікі патлумачылі, ці сапраўды ў краінах ЕЗ з’явіліся такія новаўвядзенні.

У краіны ЕЗ без фітасанітарнага сертыфікату можна ўвозіць толькі пяць відаў садавіны, тлумачаць у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства фінансаў Польшчы, у ЕЗ змянілі правілы ўвозу фізічнымі асобамі садавіны, гародніны, раслін і насення.

«З 14 снежня 2019 года фізічныя асобы могуць увозіць на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу без дазвольных дакументаў ананасы, какосы, дурыяны, бананы і фінікі. Увоз іншай садавіны, гародніны, насення або кветак можна ажыццявіць толькі пры наяўнасці фітасанітарнага сертыфікату, выдадзенага афіцыйнай службай аховы раслін краіны паходжання», - адзначаюць у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Без фітасанітарнага сертыфікату турысты не змогуць завезці ў краіны Еўропы ніводнага яблыка, агурка або морквы, тлумачылі раней у Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР).

«Фiзiчная асоба не можа ні ўвозіць, ні заказваць у інтэрнэт-краме з-за межаў ЕЗ нават адзін яблык ці апельсін без фітасанітарнага сертыфікату», - гаворыцца ў матэрыялах фінскай мытні. Са слоў яе прадстаўнікоў, паколькі «фiзiчнай асобе практычна немагчыма атрымаць фітасанітарны сертыфікат, свежыя садавіну, ягады ці гародніну ў рэчаіснасці больш нельга ўвозіць у Фінляндыю з-за межаў ЕЗ». Адпаведна, гэтая практыка актуальная і для іншых краін Еўропы, дзе дзейнічае агульнае фітасанітарнае заканадаўства ЕЗ.

Пры наяўнасці фітасанітарнага сертыфікату фізасоба можа ўвозіць свежыя садавіну, гародніну і ягады ў колькасці, якая не перавышае двух кілаграмаў. Пры перавышэнні гэтай нормы ўжываюцца такія ж правілы, як і пры камерцыйным ўвозе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках