26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сістэма Робіна Гуда»: што кажуць бюджэтнікі?

12
«Сістэма Робіна Гуда»: што кажуць бюджэтнікі?

Бюджэтнікі працягваюць абмяркоўваць свае студзеньскія заробкі, налічаныя паводле новай сістэмы.

Заробкі са слоў шмат якіх працаўнікоў, атрымаліся меншыя, чым у снежні мінулага года. Асабліва шмат такіх паведамленняў ад работнікаў адукацыі, ад настаўнікаў і работнікаў дзіцячых садкоў. «На рукі без уліку авансу мне налічылі 125 рублёў. Як на гэтыя грошы чацвярых дзяцей гадаваць можна?» - задаецца пытаннем педагог-псіхолаг аднаго з дзіцячых садкоў Светлагорска. У Міністэрстве працы і сацабароны кажуць, што сапраўды ёсць выпадкі, калі заробкі знізіліся праз памылкі ў налічэнні, аднак яны адзінкавыя і адбыліся не праз увядзенне новай сістэма, а праз чалавечв чыннік. Tut.by паглядзеў, якія памылкі былі дапушчаныя.

У нашу рэдакцыю штодня прыходзяць разліковыя рахункі ад работнікаў бюджэтных арганізацый, якія просяць праверыць правільнасць налічэнняў у іх. На думку людзей, іх заробкі моцна ўпалі.

Заробкі бюджэтнікаў, нагадаем, з 1 студзеня гэтага года лічаць паводле новай сістэмы. Сярод асноўных навін: тарыфную стаўку першага разраду замянілі на базавую стаўку, якая цяпер складае 185 рублёў. Аднак у кожнай з сфер - адукацыі, ахове здароўя, спорце і іншых - па-ранейшаму будуць свае асаблівасці разліку заробкаў.

- Мы і так жылі небагата, атрымлівалі капейкі. Асабіста ў мяне заробак быў крыху больш за 500 рублёў у снежні. А ў студзені я атрымала ледзь не мінімалку. Дапусцім, у снежні былі прэміі большыя. Ну, а з лістападам і кастрычнікам чаму розніца больш як 100 рублёў? - пытаецца выхавальніца аднаго з дзіцячых садкоў у Менскай вобласці. - У бухгалтэрыю хадзіла, там кажуць, што ўсё слушна палічылі. Чакайце, сказалі, у лютым павінна быць больш. Пачакаю. Але калі заробак не павялічыцца да ранейшага ўзроўню, буду скардзіцца, куды толькі можна. Ды і не толькі я. Напішам калектыўную скаргу.

Свае разлікоўкі даслала педагог-псіхолаг з дзіцячага садка. Жанчына, як і іншыя, напісала, што ў яе знізіўся заробак.

- Праз нястачу сродкаў на ўтрыманне дзяцей, мне давялося выйсці на працу на 0,5 стаўкі, калі яшчэ была ў дэкрэтным адпачынку. Калі малодшаму споўнілася 3, перайшла на поўную стаўку. У дзіцячым садку няма стаўкі сацыяльнага педагога, а я фактычна вяду ўсю працу як за псіхолага, так і за сацыяльнага педагога, мне давалі прэміі за гэта, - распавядае педагог-псіхолаг аднаго з дзіцячых садкоў у Светлагорску. - Працую я з 8.00 да 18.30, а часам і да 19.30. Як відаць у разліковым рахунку, у студзені мне знізілі службовы тарыф і аплату за стаўку. У выніку на рукі без уліку авансу атрымаць 125 рублёў. Як магло так атрымаецца, калі я працавала як і раней, ды яшчэ шэсць дзён на поўную стаўку? Як можна пражыць маці з чатырма дзецьмі на 125 рублёў, аплачваючы камуналку, сад, гурткі?

У Мінпрацы паглядзелі разлікоўку педагога і пацвердзілі - заробак упаў праз памылку ў налічэнні.

- Пры налічэнні зароку за студзень 2020 года ў новых умоў аплаты працы ў параўнанні са снежнем 2019 не была ўлічаная надбаўка, якая ўлічвае галіновыя асаблівасці педагагічнай дзейнасці, растлумачылі ва ўстанове. У выніку адбылося зніжэнне заробку за студзень на 71 рубель. Гэтая сума ўжо ўключаная ў заробак у выглядзе надбаўкі за высокія дасягненні ў працы і выплачана 11 лютага.

Яшчэ некалькі разліковых за розныя месяцы прыйшло ад настаўніка-дэфектолага, які працуе ў дзіцячым садку ў райцэнтры. Працаўніца не распісвала падрабязна, што канкрэтна яе не задаволіла, аднак, мяркуючы з сум у квітанцыях, розніца ў сумах за снежань і студзень у яе склала больш за 200 рублёў.

У Мінпрацы пералічылі паводле правіл. Розніца была не такая вялікая, аднак працаўніцы ўсё адно не даплацілі.

У ведамстве патлумачылі, што цэнтралізаванай бухгалтэрыяй праведзены пераразлік. Сума падлягае даплаце работніку - 100,71 рубля і яна выплачана 12 лютага. «Зніжэнне заробку адбылося з прычыны невыканання памераў стымулюючых выплат за адзін і той жа паказчык - надбаўка, якая ўлічвае галіновыя асаблівасці педагагічнай дзейнасці ва ўмовах 2019 года і надбаўка за характар працы ва ўмовах 2020 года.

Адна з працаўніц дзіцячага садка ў райцэнтры Берасцейскай вобласці адзначыла, што заробак у студзені ў параўнанні са снежнем у яе не ўпаў.

- Далі капейка ў капейку. Але ў бухгалтэрыі па сакрэце сказалі, што выцягвалі выплаты штучна, проста вылічвалі і круцілі, каб не выйшла менш - начальства так сказала. Але ці будзе так і далей, гарантыі няма.

У рэдакцыю працягваюць пісаць настаўнікі. Яны скардзяцца не толькі на тое, што, на іх думку, у іх ўпалі заробкі, але і на тое, што сістэма ацэнкі іх працы стала больш незразумелай.

- Цяпер усё фармулёўкі сталі размытымі. Калі раней быў поўны спіс, за што мы маглі атрымаць прэмію. Была асобная сума за правядзенне мерапрыемстваў, падрыхтоўку вучняў да алімпіяды і гэтак далей - за кожнае дзеянне плацілі, то цяпер падстава для налічэння надбавак і прэмій, да прыкладу, гучыць так «актыўны ўдзел у жыцці і школы». Такая незразумелая фармулёўка, і што за ёй стаіць, наогул не зразумела, - дзеліцца меркаваннем адная з настаўніц. - Ці варта цяпер удзельнічаць у канферэнцыях, і ў якую суму ацэняць ўдзел у іх? І самае цікавае, цяпер дырэктары школ зацвярджаюць прэміі і толькі ад іх аб'ектыўнага погляду будзе залежаць, заслужыў надбаўку настаўнік ці не.

Аднак чыноўнікі неабходнасць увядзення новай сістэмы тлумачылі тым, што яна спросціць разлікі, зробіць іх больш празрыстымі і менш грувасткімі.

Дарэчы, у Мінпрацы праверылі разлікоўкі і настаўнікаў, якія мы туды раней адпраўлялі. Канкрэтна ў гэтым выпадку былі знойдзеныя памылкі.

- Параўнаўшы разліковыя лісткі за снежань і студзень, прыйшла да высновы, што ў студзені я не працавала, бо заробак у мяне ўпала больш чым на 200 рублёў, - расказвае настаўнік. - Пакінуць электронны зварот на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не атрымалася, выдавала пастаянна памылку.

У міністэрстве пры праверцы высветлілі, што ў гэтым выпадку прэмія сумай 20%, налічаная ў снежні, не была ўлічаная пры вызначэнні сумы заробку за студзень. У выніку заробак настаўніка за студзень 2020 у параўнанні са снежнем 2019 знізіўся на 56 рублёў (а не на 200, як казала працаўніца адукацыі).

- Пазначаная сума даплата да заробку за студзень 2020 года, - сказалі ў Мінпрацы.

У Мінпрацы распавядаюць, што яны таксама штодня атрымліваюць блізу 10-15 зваротаў, якія тычацца налічэння заробку бюджэтнікам паводле новай схемы і тлумачэнні заканадаўства. «Пасля праверкі зваротаў можам сказаць: большасць фактаў зніжэння заробку за студзень пры праверцы не пацвярджаюцца», адзначаюць у ведамстве.

Міністэрства пацвярджае, што факты няправільнага налічэння заробку маюць месца. «Але яны не носяць масавы характар і звязаныя з «чалавечым чыннікам» - памылкамі бухгалтарскіх службаў.

- Мы мяркуем, што гэтая сітуацыя звязана з недастатковай інфармаванасцю работнікаў. На жаль, у шэрагу выпадкаў кіраўнікі арганізацый і бухгалтарскія работнікі на месцах былі не гатовыя даць работнікам кампетэнтныя і даступныя тлумачэнні, - адзначылі ў Мінпрацы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках