26 красавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў Беларусі стане цёпла, як увесну?

3
Калі ў Беларусі стане цёпла, як увесну?

Дакладны прагноз надвор'я.

Паводле звестак сайта pogoda.by, сёння, 17 лютага, у Беларусь прыйдзе вясна: тэмпература паднімецца да плюс 12 градусаў. Аднак сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер, піша kyky.org.

У Менску і Магілёве ўдзень 17 лютага паветра прагрэецца да 7–9 градусаў цяпла (паводле некаторых прагнозаў, да 11 градусаў), у Віцебску будзе плюс 6–8, у Гомелі – плюс 8–10. У Гародні заўтра яшчэ цяплей +9... 11. Але цяплей за ўсё будзе ў Берасці – днём плюс 10–12 градусаў. Пры гэтым сіноптыкі гавораць, што месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Гэта жоўты ўзровень небяспекі.

Мяркуючы з інфармацыі сайта Gismeteo, панядзелак стане самым цёплым днём тыдня ў Менску. У аўторак і сераду тэмпература паветра пратрымаецца на ўзроўні 7 градусаў, у чацвер і пятніцу ўпадзе да 4 градусаў цяпла. А ў суботу, верагодна, выпадзе снег з дажджом. У нядзелю таксама чакаюцца невялікія ападкі.

Заўважым, што 2019 год у Беларусі стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Сярэднегадавая тэмпература была 8,8 градуса. Да гэтага самым цёплым лічыўся 2015-ы, калі сярэдні паказнік слупка тэрмометра быў на адзнацы 8,5 градуса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках