26 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр аховы здароўя заклікаў беларусаў не баяцца кітайцаў

26
Міністр аховы здароўя заклікаў беларусаў не баяцца кітайцаў
Фота: Reuters

Уладзімір Каранік выказаўся пра насаджэнне панікі ў дачыненні каронавірусу.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заклікаў беларусаў не баяцца кітайцаў. З ягоных слоў, большасць кітайскіх студэнтаў і працоўных сёлета не з'язджалі з нашай краіны, а некаторыя прайшлі 14-дзённы медагляд.

«Мы [Міністэрства аховы здароўя] заўзятыя праціўнікі ксенафобіі, - цытуе словы міністра minsknews.by. - ...Грамадзяне гэтай нацыянальнасці, якіх мы бачым на вуліцах, у грамадскіх месцах, вучацца ў нашых ВНУ або працуюць на нашых прадпрыемствах».

Каранік кажа, што самая дзейная барацьба з панікай - інфармаванне насельніцтва: «Трэба тлумачыць, распавядаць людзям, даводзіць праўду».

Як вядома, у Беларусі навучаецца амаль 5 тысяч студэнтаў з КНР. Для часткі з тых, хто з'ехаў на радзіму на вакацыі, іх прадоўжылі. Вяртанне некаторых кітайскіх студэнтаў чакаецца ў другой палове сакавіка.

Колькасць ахвяр каронавірусу прадаўжае расці. Іх ужо 1770 чалавек, пераважная большасць - у КНР. У Беларусі выпадкаў заражэння не выяўлена.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках