26 красавiка 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы выраслі занятасць і заробак

10
У Польшчы выраслі занятасць і заробак
ФОТА З САЙТА WYBORCZA.BIZ

Сярэдні заробак у Польшчы ў студзені склаў блізу 1260 еўраў.

У студзені занятасць на польскіх прадпрыемствах павялічылася на 1,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а заробак - на 7,1%. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Паводле апублікаваных звестак за мінулы месяц, сярэдні заробак у Польшчы склаў 5282 злотых без выліку падаткаў (блізу 1260 еўраў), паведамляе «Радыё Польшча».

Звесткі прадстаўленыя Галоўным статыстычным кіраваннем датычацца прадпрыемстваў, дзе працаўладкаваныя 9 і больш чалавек. У агульнай складанасці на прадпрыемствах такога тыпу ў Польшчы працуюць амаль 6,5 млн чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках