26 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатныя дні наведвання ў музеях Менска сёлета

2
Бясплатныя дні наведвання ў музеях Менска сёлета

Для тых, хто хоча далучыцца да мастацтва бясплатна.

Кошт квітка ў дзяржаўныя музеі Менска рэдка перавышае 5–7 рублёў, аднак тыя, хто хоча далучыцца да мастацтва бясплатна, могуць скарыстацца адмысловымі днямі наведвання, піша сайт tio.by.

Нацыянальны гістарычны музей

Бясплатны дзень наведвання – першы панядзелак месяца.

Адрас: вул. К. Маркса, 12

Час працы: 11-я – 19-я без выходных. Каса працуе: з 11-й – да 18.30. Уваход наведвальнікаў: 11-я – 18.30. Увага! Другі панядзелак кожнага месяца – санітарны дзень.

Музей народнай архітэктуры і побыту

Бясплатны дзень наведвання – трэцяя серада кожнага месяца.

Адрас: Менскі раён, в. Азярцо

Час працы: экспазіцыя музея для наведвальнікаў працуе з 10-й да 17-й. Каса працуе з 10-й да 16.30. Выхадныя – панядзелак, аўторак.

Музей гісторыі беларускага кіно

Бясплатны дзень наведвання – першы панядзелак месяца.

Адрас: Ул. Свярдлова, 4

Час працы: 10–19-я, без выходных. Уваход наведвальнікаў: 10-я – 18.30. Каса: 10-я – 18.30

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Бясплатны дзень наведвання – першы панядзелак месяца.

Адрас: Музычны завулак, 5

Час працы: 9–18-я без выхадных. Экспазіцыя працуе: 10-я – 17.30. Каса працуе: 10–17-я

Літаратурны музей Янкі Купалы

Бясплатны дзень наведвання – трэці панядзелак месяца.

Адрас: вул. Янкі Купалы, 4

Літаратурны музей Петруся Броўкі

Бясплатны дзень наведвання – першы панядзелак месяца.

Адрас: вул. К. Маркса, 30

Час працы: 10-я – 17:30, выхадны – нядзеля

Музей-майстэрня імя Азгура

Бясплатны дзень наведвання – трэцяя серада кожнага месяца.

Час працы: экспазіцыя музея працуе 10–18-я. Каса працуе да 17-й. Выходныя: нядзеля, панядзелак

Адрас: вул. Азгура, 8.

Музей кнігі

Індывідуальныя карыстальнікі Нацыянальнай бібліятэкі маюць права на самастойны агляд экспазіцыі музея бясплатна.

Адрас: Незалежнасці, 116.

Час працы: аўторак, серада, пятніца: 10:30–19-я. Чацвер, субота, нядзеля: 10–18-я. Панядзелак – выхадны дзень. У летні перыяд (з 1 чэрвеня да 31 жніўня): аўторак, серада, пятніца: 10.30–19-я. Панядзелак, чацвер, субота: 10–18-я. Нядзеля – выхадны дзень.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Бясплатны дзень наведвання – другі панядзелак месяца

Адрас: вул. К.Маркса, 38 (пад'езд № 4, уваход з вул. Кірава)

Час працы: з 9-й да 17-й. Уваход для наведвальнікаў: панядзелак – чацвер: з 10-й да 17-й, пятніца: з 10-й да 16.30, субота: з 10-й да 16-й. Каса працуе: панядзелак – чацвер: з 10-й да 17-й, пятніца: з 10-й да 16-й, субота: з 10-й да 15.30. Выхадны дзень – нядзеля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках