26 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зноў пачалі дапамогу стратным цэментным заводам

7
Улады зноў пачалі дапамогу стратным цэментным заводам

Раней урад заяўляў, што больш не будзе надаваць дапамогу гэтай галіне.

Беларускія ўлады забяспечылі гарантаваны збыт прадукцыі ўсіх трох цэментных заводаў. Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, піша сайт naviny.by.

Дакумент прыняты «ў мэтах забеспячэння ў 2020 годзе эфектыўнай загрузкі суб'ектаў айчыннага будаўнічага комплексу, вытворчых магутнасцяў арганізацый цэментнай прамысловасці, павелічэння выкарыстання цэменту пры будаўніцтве аб'ектаў транспартнай інфраструктуры».

Дзяржаўныя арганізацыі цягам дзесяці дзён павінны ўкласці з заводамі-вытворцамі дамову пастаўкі цэменту ў аб'ёме 3,46 млн тонаў, прадугледзеўшы раўнамерную яго выбарку цягам гэтага года.

Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць сёлета спажыванне цэменту пры будаўніцтве (капітальным рамонце, узвядзенні, рэканструкцыі) аб'ектаў транспартнай інфраструктуры ў аб'ёме 402,4 тысячы тон.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва цягам года павінна «забяспечыць бесперабойную адгрузку цэменту арганізацыямі-вытворцамі на адрас пакупнікоў і гандлёвых арганізацый у аб'ёмах, прадугледжаных дамовамі». На гэтае міністэрства ўскладзены кантроль за выкананнем пастановы Савета міністраў.

У Беларусі цэмент вырабляецца на трох заводах: ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Беларускі цэментны завод» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Летась, паводле інфармацыі Белстата, у краіне было выраблена 4,7 млн тонаў цэменту. Калі ў 2020 годзе гэты паказчык застанецца на тым жа ўзроўні, то ўрадавай пастановай тром заводам гарантаваны збыт 72% выпушчанай прадукцыі. Пры гэтым немалыя аб'ёмы цэменту адпраўляюцца на экспарт. Летась было адгружана 1,5 млн тон.

Цэментная галіна, у мадэрнізацыю якой было выдаткавана 1,2 млрд даляраў, з'яўляецца праблемнай. У 2018 годзе сумарныя страты трох цэментных заводаў выраслі больш чым удвая і склалі 220 млн рублёў, а запазычанасць што да крэдытаў і пазыкаў перавысіла 1 млрд даляраў.

У траўні мінулага года ўказам прэзідэнта цэментным заводам была нададзеная маштабная дзяржпадтрымка. Ім далі адтэрміноўкі і растэрміноўкі для выплаты крэдытнай запазычанасці, а таксама падатковыя льготы. Пры гэтым ва ўрадзе заяўлялі, што больш цэментным заводам дзяржаўная дапамога надавацца не будзе.

«Прынятыя пастановы аб падтрымцы цэментных заводаў. Пастановы няпростыя, але я ўпэўнены, што гэта пастановы канчатковыя. Больш наконт гэтых прадпрыемстваў мы да прэзідэнта па падтрымку не пойдзем. Ды і ніякай новай падтрымкі ва ўказе няма. Гэта проста рэструктурызацыя ўжо назапашаных абавязацельстваў», - казаў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках