24 красавiка 2024, Серада, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія рыхтуецца разарваць нафтавы саюз з Расеяй

4
Савудаўская Арабія рыхтуецца разарваць нафтавы саюз з Расеяй

Блізкаўсходнія шэйхі наважылі дзейнічаць без каардынацыі з Масквой.

Ідылія ў стасунках найбуйнейшых нафтаздабыўных краін свету, уключаючы Расею і Савудаўскую Арабію, якія з 2016 года ўзгоднена кантралюе здабычу, не дапускаючы лішку на рынку і новага абвальвання коштаў, відавочна, падыходзіць да канца, піша finanz.ru.

Праз рознагалоссі з Масквой з нагоды рэакцыі на эпідэмію каронавіруса ў Кітаі блізкаўсходнія сябры АПЕК разглядаюць магчымасць адмовіцца ад нафтавага альянсу з РФ, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў картэлі.

Савудаўская Арабія і яе партнёры ў асобе ААЭ, Кувейта і Амана прапаноўвалі скараціць здабычу нафты яшчэ на 0,5-1 млн барэляў у дзень, каб згладзіць правал кітайскага попыту, праз які кошт Brent абрынуўся на 18% у лютым.

Але экстраннае пасяджэнне ў Вене 6-9 лютага, якое працягвалася тры дні замест запланаваных двух, было безвыніковым. Угаварыць Расею далучыцца да новых квот не ўдалося. Кіраўнік Міністэрства энэргетыкі РФ Аляксандр Новак патлумачыў расейскую пазіцыю тым, што эфект ад эпідэміі яшчэ не ясны, і для яго ацэнкі патрабуецца больш часу.

З тых часоў мінула два тыдні, і пэўнага адказу ад Масквы не было. У гэтыя дні Савудаўская Арабія, ААЭ і Кувейт пачалі закрытыя перамовы пра дзеянні без каардынацыі з РФ.

Саўдзіты і іх хаўруснікі абмяркоўваюць магчымасць скараціць здабычу на 300 тысяч барэляў у дзень, кажуць крыніцы WSJ. Са слоў аднаго з іх, Расея па-ранейшаму адмаўляецца ісці на дадатковыя меры.

Матывы Расеі збольшага зразумелыя, канстатуюць аналітыкі кансалтынгавай кампаніі FGE. Дакладнай ацэнкі падзення кітайскага попыту на гэты момант няма: паводле версіі Goldman Sachs гэта гіганцкія 3 млн барэляў у дзень, паводле звестак нафтатрэйдара Vitol - 2,2 млн. Міжнароднае энэргетычнае агенцтва заяўляе пра куды больш сціплае скарачэнне - на 435 тысяч барэляў у дзень за другі квартал.

Спад попыту часткова ўраўнаважваецца падзеннем паставак. Практычна спыніўся экспарт нафты з Венесуэлы (праз санкцыі) і Лівіі, дзе абвастрылася грамадзянская вайна. Лівійскі аргумент на перамовах з АПЕК прыводзілі расейскія чыноўнікі, кажа крыніца WSJ: здабыча ў краіне ўпала з 1,2 млн да 120 тысяч барэляў у дзень пасля таго, як маршал Халіфа Хафтар, які падртымліваецца Крамлём, заблакаваў экспартныя парты.

Хоць АПЕК абмяркоўвае скарачэнне здабычы, якое ў тэорыі павінна падтрымаць цэны, рынак нярвуецца: угода АПЕК + была ключавым падмуркам пад стабільнасцю барэля, а яе развал можа «абярнуцца хаосам», папярэджвае сыравінны стратэг ING Уорэн Патэрсан.

На навінах пра гатоўнасць саўдзітаў пакончыць з нафтавым альянсам цана Brent падае на 2%, да 58,14 даляра за барэль, WTI да 19.41 мск таннее на 1,3%, да 53,2 даляра за бочку.

Міністр энэргетыкі Савудаўскай Арабіі прынц Абдулазіз бін Сальман уважае сітуацыю на нафтавым рынку тлеючым пажарам, які неабходна патушыць, пакуль не позна, кажа крыніца WSJ. Апошнюю спробу дамовіцца, відавочна, ён распачаў 18 лютага, калі правёў тэлефонную размову з Новакам.

Але адказ яго наўрад ці задаволіў. «Сітуацыя вельмі хутка змяняецца. Вось цяпер якія ў нас цэны? Усё прагназавалі, што ўсё будзе падаць, а кошты вунь, бачыце, - ужо 59. Яны выраслі амаль на 10% ад ніжняга», - радаваўся расейскі міністр 20 лютага. На здабывальную прамысловасць прыпадае 38% вытворчасці ў Расеі, нагадвае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Локо-Інвест» Кірыл Трэмасаў: любое скарачэнне ў сектары ўдарыць па макрапаказчыкам, што наўрад ці прымальна для чыноўнікаў, якім ужо налета трэба даць справаздачу аб росце ВУП на 3% і вышэй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках