26 красавiка 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніцай каронавіруса быў не рынак ва Ухані

25
Крыніцай каронавіруса быў не рынак ва Ухані

Распаўсюджванне хваробы ішло, як мінімум, па трох маршрутах.

Каронавірус COVID-19 зарадзіўся не на рынку морапрадуктаў Хуанань ва Ухані, як лічылася раней. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе навукоўцаў з трапічнага батанічнага саду пры Кітайскай акадэміі навук, піша «Коммерсантъ».

Перадача віруса ў КНР пачалася яшчэ ў лістападзе або пачатку снежня мінулага года, прыйшлі да высновы кітайскія навукоўцы.

Даследнікі лічаць, што каронавірус быў перададзены ад нейкага «нулявога пацыента», а сумныя санітарныя ўмовы на рынку паспрыялі масаваму распаўсюджванню віруса.

Навукоўцы таксама адзначаюць, што распаўсюджванне хваробы ішло, як мінімум, па трох маршрутах.

Такія высновы навукоўцы зрабілі, вывучыўшы 93 узоры каронавіруса, якія былі сабраныя ў 12 краінах на чатырох кантынентах. Так, ва ўзорах часткі пацыентаў ва Ухані выявілі гаплатып H3, які не звязаны з рынкам морапрадуктаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках