26 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Думаю, мы даможамся, каб гэты завод быў спынены»

«Думаю, мы даможамся, каб гэты завод быў спынены»
ФОТА: B-G.BY

Берасцейцы зноў выйшлі на плошчу супраць завода АКБ.

Больш за 120 чалавек выйшлі днём 23 лютага на плошчу Леніна ў Берасці, каб пакарміць галубоў і тым самым чарговы раз паказаць, што яны супраць акумулятарнага завода побач з горадам, паведамляе «Брэсцкая газета».

Паводле словаў праваабаронцы Рамана Кісляка, які быў на плошчы, сабраныя ў асноўным абмяркоўвалі круглы стол, які на мінулым тыдні правёў «АйПаўэр». Ініцыятыўная група ў барацьбе з заводам у мерапрыемстве не ўдзельнічала.

«АйПаўэр» цяпер спрабуе стварыць бачнасць размовы з грамадскасцю. Натуральна, ніякая грамадскасць з імі не кантактуе. Але яны ўсяляк спрабуюць стварыць бачнасць гэтага. Прывозяць нейкіх праплачаных экспертаў з іншых краінаў і гарадоў і такім чынам спрабуюць усяляк прапхнуць гэты завод, запусціць яго і зарабіць свае грошы, – мяркуе праваабаронца. – А мы супраць гэтага завода, і, я думаю, мы даможамся таго, каб ён не быў запушчаны».

Напярэдадні на ютуб-канале «Народны рэпарцёр» выйшла відэа, у якім блогер Аляксандр Кабанаў і адзін з лідараў ініцыятыўнай групы Зміцер Бекалюк прааналізавалі дакументы, якія «АйПаўэр» хацеў даць на грамадскую экалагічную экспертызу. На іх думку, там ёсць відавочныя прыкметы падробкі.

«Цяпер ідзе праверка дакументаў у рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Пакуль няма яе вынікаў, ніякай перадачы дакументаў на экспертызу быць не можа. «Свінцовая Варта» прадаўжае назіранне, але не ў такім узмоцненым рэжыме. Але, напэўна, давядзецца вярнуцца да ўзмоцненага», – падкрэсліў на плошчы Зміцер Бекалюк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках