26 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: З Кітаем «лабудзень» атрымалася

15
Эканаміст: З Кітаем «лабудзень» атрымалася
ЛЕАНІД ЗАІКА

Хто вінаваты ў краху кітайскіх праектаў у Беларусі?

Светлагорскі ЦКК, Шклоўскі завод газетнай паперы, Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» – няўдалыя прыклады кітайскіх праектаў, піша «Салідарнасць». Хто дапусціў такі сістэмны крах і прынёс шкоду краіне на мільярды даляраў?

– Дурняў трэба так вучыць, – выказаў сваё меркаванне вядомы эканаміст Леанід Заіка. – ...З Кітаем лабудзень атрымалася, таму што непадрыхтаваныя, непісьменныя, краіну не вывучылі. Стварылі службу знешняй выведкі – зрабіце там цэнтр для вывучэння рэгіёнаў і краінаў, набярыце самых разумных людзей.

Эканаміст успомніў, як з ім раіліся, ці заключаць кантракты з кітайцамі на пастаўку абсталявання для лёгкай прамысловасці. Заіка, які жыў і працаваў у Кітаі, даў катэгарычна адмоўны адказ.

– Кітайцы дрэнна падрыхтаваныя ў інжынерна-тэхнічных адносінах, – растлумачыў эксперт.

У краху кітайскіх праектаў у Беларусі вінаватыя спецслужбы, мяркуе Заіка.

– Яны баяцца, або дрэнна падрыхтаваныя, або сарамлівыя. Баяцца, што звольняць, не дадуць званне генерала, паставяць пытанне пра службовую неадпаведнасць. Яны ж там, разумееце, як жабы ў серпентарыі, – сказаў на заканчэнне эканаміст.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках