26 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў паспрабаваў павучаць Албанію

7
Лаўроў паспрабаваў павучаць Албанію
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ

Прэм'ер краіны цвёрда яму адказаў.

У ЗША заўважылі, як міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 26 лютага «паспрабаваў прачытаць лекцыю» Албаніі што да ЕЗ і NATO. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Лаўроў спрабаваў прачытаць лекцыю Албаніі пра тое, як яе «абавязацельствы» да ЕЗ і NATO перашкаджаюць сувязям з Расеяй. Эдзі Рама паправіў яго: «Мы з NATO або ЕЗ не таму, што мы абавязаныя, а таму, што мы так вызначылі, і мы ганарымся тым, што належым да гэтай вялікай сям'і», - напісала ў Twitter амбасадар ЗША ў Албаніі Юры Кім.

Яна дадала хэштэг #NATOproud («NATO-гонар») да свайго паведамлення.

Як цытуе ТАСС, Лаўроў напярэдадні заявіў: «Я ўжо казаў, што мы гатовыя развіваць стасункі настолькі інтэнсіўна, наколькі гэта зручна нашым албанскім калегам, але спадар прэм'ер-міністр узгадаў пра абавязанні, якія ў іх ёсць перад NATOі непасрэдна перад ЗША як перад хаўруснікам. Нам таксама вядома аб імкненні Албаніі ўвайсці ў склад Еўразвязу. Мы гэта ўсё разумеем, гэта палітычная рэальнасць, але ёсць маса прыкладаў, калі ніякія абавязацельствы, якія я згадаў, не перашкаджаюць развівацца нармальным і добрым стасункам».

МЗС РФ раней прасіла Захад адрэагаваць на пазіцыю Рамы, які заклікаў урады Косава і Албаніі «пачаць працу над супольным стратэгічным праектам, які аб'яднае албанцаў да 2025 года».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках