26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Саудаўскай Арабіі з'явіўся лекар-мільярдэр

2
У Саудаўскай Арабіі з'явіўся лекар-мільярдэр

Багатых лекараў у свеце нямала, але мільярдэраў сярод іх - адзінкі.

Прафесія дзіцячага лекара зусім, як выявілася, не замінае стварэнню вялізнага багацця. Але для гэтага трэба яшчэ і ведаць правілы бізнэсу, а не проста лячыць людзей.

Саудаўскі педыятр Сулейман Абдулазіз аль-Хабіб стане адным з нямногіх лекараў свету з багаццем, большым за $1 млрд, паведамляе zn.ua са спасылкай на Bloomberg. Паводле інфармацыі агенцтва, пасля заканчэння IPO Dr. Sulaiman Al Habib Medical Group (HMG, аперуе сеткай медыцынскіх устаноў у Саудаўскай Арабіі і суседніх краінах), у рамках якога плануецца размясціць 17,4 млн акцый па 50 рыалаў ($13,32) за штуку, кошт пакета 49%, які застаўся ў самога аль-Хабіба, складзе 8,5 млрд рыалаў ($2,3 млрд).

Доктар аль-Хабіб стане адным з нямногіх у Саудаўскай Арабіі мільярдэраў, якія не маюць дачынення да каралеўскай сям'і. У спіс Bloomberg Billionaires Index цяпер уключаныя чацвёра мясцовых мільярдэраў, найбагацейшым з якіх з'яўляецца пляменнік караля Саудаўскай Арабіі Салмана і адзін з найбольш паспяховых арабскіх інвестараў прынц Аль-Валід ібн Талал Аль Сауд, чыё багацце Bloomberg ацэньвае на $14,4 млрд. У чацвёрку таксама ўваходзіць прынц Султан ібн Мухамед ібн Сауд Аль Кабір, які належыць да бакавой галіны каралеўскай сям'і, прадстаўнікі якой не маюць права на пасад. Ягонае багацце Bloomberg ацэньвае на $5,02 млрд.

Bloomberg адзначае, што 68-гадовы аль-Хабіб заснаваў сваю сетку ў 1993 годзе, а да гэтага працаваў галоўным лекарам і кіраўніком педыятрычнай службы ў дзвюх дзяржаўных лякарнях Эр-Рыяд. Агенцтва адзначае, што багаццем $1 млрд і больш валодаюць цяпер вельмі нешматлікія лекары, самым багатымі з іх з'яўляецца амерыканскі хірург, сузаснавальнік HCA Healthcare Томас Фрыст (Bloomberg ацэньвае ягонае багацце на $12,7 млрд) і хірург з ПАР, вынаходнік антыракавага прэпарата Abraxane Патрык Сіньсян ($9,18 млрд).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках