26 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Марш Нямцова ў Маскве выйшлі больш за 22 тысяч чалавек

4
На Марш Нямцова ў Маскве выйшлі больш за 22 тысяч чалавек
Фото: РИА Новости

На акцыі расейскай апазіцыі гучыць лозунг «Перамен!».

Са звестак «Белага лічыльніка», на марш памяці Барыса Нямцова ў сталіца РФ Маскве прыйшлі 22,3 тысячы ўдзельнікаў. Як паведамляе карэспандэнт The Insider, акрамя патрабаванняў знайсці заказчыкаў забойства Нямцова, людзі крычаць «Перамен!», «Пуцін злодзей«, «Мы тут улада», «Кадыраў - ганьба Расеі!»

Маршрут шэсця праходзіць па Бульварнаму колу і па праспекце Сахарава. Многія ўдзельнікі плануюць пасля маршу пайсці на Вялікі Маскварэцкі мост, дзе Нямцова забілі.

Супрацоўнік «Расеі 1» Яраслаў Красіенка паспрабаваў зняць сюжэт для канала, але яму перашкодзілі журналісты і актывісты.

Акцыі памяці Нямцова праходзяць у Пецярбургу, Новасібірску, Краснаярску, Екацярынбурзе, Волагдзе ды іншых гарадах.

Суд над забойцамі Нямцова прысудзіў пяцёх выхадцаў з Чачэніі да турэмнага зняволення з тэрмінамі ад 11 да 20 гадоў. Заказчык забойства дагэтуль не ўстаноўлены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках