26 красавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам для ведання: Ці варта ехаць цяпер па машыну ў РФ?

18
Беларусам для ведання: Ці варта ехаць цяпер па машыну ў РФ?

Што адбываецца на аўтарынку пасля таго, як расейскі рубель упаў.

Не паспеў курс валютаў у Расеі прабіць адзнаку 75 рублёў за даляр, як многія беларусы сталі ў стойку выжлы. Галоўнае пытанне: ужо рваць па машыну да суседзяў ці яшчэ рана? Партал tut.by даведаўся ў экспертаў, як цяпер паводзіць сябе рынак, і прыкінуў, ці ёсць асаблівы сэнс пры цяперашнім падзенні курсу задумвацца пра набыццё аўто ў Расеі.

«Такога, як у 2014 годзе, ужо не будзе»

Спецыялісты, якія працуюць на рынку прыгону аўто з Расеі да нас, кажуць, што сэнс у набыцці машыны ў суседзяў ёсць нават пры меншай дэвальвацыі іх валюты. Але пакуль ажыятажнага попыту сярод беларусаў сітуацыя ў суседзяў не выклікала.

– Мы адчувалі розніцу, нават калі курс даляра ў адносінах да расейскага рубля мяняўся на 2-3 рублі. А тут адразу – 10 рублёў! Гэта значыць аўтамабіль, які ў Расеі каштаваў, напрыклад, мільён рублёў, патаннеў для беларусаў прыкладна на 2 тысячы даляраў, – тлумачыць цяперашняе становішча справаў дырэктар кампаніі «Автогарант.бел» Яўген Захарчанка. – Да падзення мы не бралі ў падбор машыны з бюджэтам меншым за 15 тысячаў даляраў. Пры розніцы ў кошце прыкладна на тысячу даляраў выгада з'ядалася дадатковымі выдаткамі: падбор, дастаўка, выплата ўтыльзбору. А з сённяшнім курсам ужо можна займацца нават машынамі за 10 тысяч даляраў.

Але, прызнае Яўген, такой сітуацыі, як у 2014 годзе, калі рубель упаў ледзь не ў два разы, а кошты на машыны засталіся ранейшымі, ужо не будзе. Расейскія прадаўцы добра адчулі тэму і могуць ужо адмовіцца ад угоды. Не выключаны варыянты, што некаторыя дылеры або імпарцёры проста прыпыняць продажы да моманту, пакуль не стане зразумелы канчатковы курс. Паводле нашых звестак, гэта ўжо зрабіла марка Haval.

Больш за ўсіх у сітуацыі, якая склалася, пацерпяць тыя дылеры, якія прадаюць аўтамабілі, вырабленыя за межамі Мытнага звязу. А яны, хутчэй за ўсё, першымі і перапішуць кошты на свае аўтамабілі. Лакалізаваныя вытворцы могуць крыху пачакаць, бо ў іх дзель імпартных камплектавальнікаў меншая.

Многае, на думку эксперта, залежыць і ад той мэты, з якой вы хочаце набыць машыну.

– Калі набыць першую лепшую, каб потым проста яе перапрадаць і зарабіць, то цяпер для гэтага выдатны час, – не хавае Яўген Захарчанка. – Перакупы сапраўды могуць больш зарабіць. Але праблема ў тым, што мы не ведаем, што будзе заўтра. Сёння ты можаш нбыць мільён-паўтара расейскіх рублёў, а заўтра курс яшчэ ўпадзе. Калі гнацца за курсам і набываць машыну на апошнія грошы, то, вядома, можна знайсці машыну за дзень. Але дзевяць з дзесяці чалавек набудуць дрэнную, а зэканомленыя грошы пойдуць на рамонт.

Тым, хто ўсё ж цвёрда надумаў набываць машыну ў Расеі і тэрмінова, варта памятаць, што нярэдка ўладальнікі новага аўто з Расеі сутыкаюцца з тым, што не могуць паставіць яго на ўлік. ДАІ патрабуе завераную копію выпіскі з электроннага ПТС. Праўда, ужо ёсць кампаніі, якія прапануюць паслугі ў пастаноўцы на ўлік такіх машынаў – яны запытваюць у дылераў усе неабходныя дакументы.

У Беларусі цяпер Geely таннейшая, а Volkswagen – троху даражэйшая

Ну, і трохі канкрэтыкі ў коштах. Бо глядзець трэба не толькі на тое, як ўпаў кошт там, але і колькі такая самая машына каштуе ў Беларусі.

Мы параўналі кошты на папулярны ў Беларусі седан Volkswagen Polo. У Расеі ён цяпер каштуе ад 781 900 рублёў. Паводле цяперашняга курсу, гэта 24 729 беларускіх рублёў, або 10 500 даляраў. У Беларусі такі самы аўтамабіль каштуе 25 890 рублёў. Дадайце ўтыльсбор і аплату дарожных выдаткаў – і эканомія выйдзе мізэрнай.

Нашумелая навінка рынку – Geely Coolray – і зусім таннейшая ў салонах беларускіх дылераў. Пакуль у нас машына ў топавай камплектацыі Flagship каштуе 43 900 рублёў. Абвешчаны кошт у Расеі – 1 499 990 рублёў, а гэта ў пераліку на цяперашні курс 47 900 рублёў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках