9 красавiка 2020, Чацвер, 6:14
Заставайся дома!
Рубрыкі

10 фантастычных тэхналогій, якія сталі рэальнасцю

5
10 фантастычных тэхналогій, якія сталі рэальнасцю

Далёкая будучыня ўжо побач.

Будучыня ўжо амаль наступіла. Прынамсі, такое ўражанне ствараецца пры поглядзе на тэхналогіі, якія сышлі са старонак навукова-фантастычных раманаў, піша «Популярная механика». Вось і дзесяць довадаў.

Аптычны камуфляж ці плашч-невідзімка стварае ілюзію нябачнасці, абводзячы святло вакол замаскаванага аб'екта. У выніку мы назіраем тое, што знаходзіцца ззаду ўладальніка плашча. А сам выпрабавальнік выглядае, як напаўпразрысты прывід.

Разумныя кантактныя лінзы ад Google, якія могуць паступіць у продаж гадоў праз 5, не падораць карыстачу суперзрок, але змогуць вымераць узровень цукру ў крыві, што вельмі карысна для дыябетыкаў і спартоўцаў.

Шматслаёвае нанапакрыццё Modumetal паляпшае фізічныя ўласцівасці металаў і перашкаджае ўзнікненню карозіі і павялічваючы трываласць сплаваў у 10 разоў.

Біялюмінесцэнтныя лямпы. Распрацоўка кампаніі Yonder Biologies пад назвай Dino Рets («хатнія дыназаўры») уяўляе сабой маленькія шкляныя фігуркі, напоўненыя біялюмінесцэнтным багавіннем. Удзень водарасці паглынаюць сонечную энэргію, а ўначы свецяцца насычаным неонавым колерам.

Універсальны перакладчык. Перакладчык Sigmo Voice - гэта маленькая квадратная прылада, якая мацуецца на каўнер. Апарат паўтарае вымаўленыя фразы на мове, якую абраў карыстальнік. Выдатна тое, што гаджэт перадае сэнс сказанага, а не проста перакладае асобныя словы.

Таблетка-пароль. Для тых, хто адчувае цяжкасці з запамінаннем паролю, кампанія Motorola распрацавала ідэнтыфікацыйную таблетку, якая спрацоўвае пад дзеяннем страўнікавай кіслаты карыстальніка. Пасля паглынання капсула раствараецца і падае 18-бітны сігнал, які здымае блакаванне з кампутараў і тэлефонаў. Пакуль таблетка не паступіла ў продаж, але ўжо атрымала ліцэнзію Управы кантролю за прадуктамі і лекамі ЗША.

Цеплавая гармата. Яна зусім не такая смяротная, як цеплавыя прамяні марсіян з «Вайны светаў». Гармата Active Denial System або ADS страляе мікрахвалевымі праменямі, якія непрыемна абпальваюць скуру, але не прычыняюць непапраўнай шкоды здароўю. Меркавана ADS будуць выкарыстоўваць для разгону агрэсіўна настроеных натоўпаў.

Робат-гаспадыня. Створаны карэйскімі навукоўцамі робат Mahru-Z перасоўваецца на колах і ўмее выконваць простыя бытавыя задачы: загрузіць бруднай бялізнай і ўключыць пральную машыну, заправіць тостар хлебам, сабраць раскіданыя прадметы. Цяпер распрацоўшчыкі плануюць сканструяваць больш прасунутую мадэль, якая зможа функцыянаваць у месцах, занадта небяспечных для людзей.

Порнашлем. Індустрыя задавальненняў таксама не адстае ад найноўшых тэхналогій. У 2014 годзе сэрвіс струменевага відэа для дарослых SugarDVD абвясціў аб працы над інтэрактыўным дадаткам для шлема віртуальнай рэальнасці Oculus-Rift. Такім чынам, віртуальны сэкс пагражае стаць яшчэ больш рэальным.

Шнуркі, якія самі завязваюцца. Хто не марыў пра такія ў дзяцінстве? Хто не зайздросціў Марці Макфлаю з культавага фільма «Назад у будучыню»? І вось амаль дачакаліся. Кампанія Nike паабяцала, што красоўкі з аўташнуркамі - рыхт-у-рыхт, як у Марці, - з'явяцца ў продажы ўжо сёння, у 2015 годзе. Нагадаем, менавіта ў гэты год трапляюць героі стужкі з далёкага 1985-га.

Безумоўна, не ўсе гэтыя тэхнолагі ўжо знаходзяцца ў стадыі актыўнай эксплуатацыі. Больш за тое, не ўсе з іх наогул знойдуць сваё месца ў сферы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Значна важней тое, што чалавецтва ўвесь час рухаецца наперад, якое законы прыроды выкарыстоўвае сабе на карысць і палягчае ўласнае існаванне.