31 жнiўня 2026, панядзелак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Канцавы вярнуўся ў БАТЭ

Арцём Канцавы вярнуўся ў БАТЭ

За БАТЭ ён забіў 58 галоў.

У структуру БАТЭ ў якасці трэнера ўліўся Арцём Канцавы, які нядаўна абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар'еры.

Першыя крокі ў прафесійным футболе гэты нападнік рабіў як раз у БАТЭ: у асноўным складзе дэбютаваў у далёкім 2001-м, на працягу двух сезонаў забіў нямала важных мячоў, сярод якіх вылучаюцца еўракубкавыя - у браму дацкага «Акадэміка» і нямецкага «Мюнхена-1860» у рамках Кубка Інтэртота, а таксама здабыў чэмпіёнскі тытул-2002, піша pressball.by.

Затым Канцавы выступаў у Расеі - за маскоўскі «Спартак» (2003), наварасейскі «Чарнаморац» (2004), нальчыцкі «Спартак» (2009), з'яўляўся адным з галоўных нападнікаў менскага МТЗ-РІПА (2005-08).

У 2010-13-м Арцём зноў абараняў колеры барысаўчан, яшчэ чатыры разы прымерыў залатыя медалі нацыянальнага першынства, уздымаў над галавой Кубак (2010) і двойчы - Суперкубак (2010, 2013 года) краіны, шумеў з партнёрамі на кантынентальнай арэне, дабіраючыся пад кіраўніцтва Віктара Ганчарэнкі да групавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў (2011/12, 2012/13) і 1/16 фіналу Лігі Еўропы (2010/11, 2012/13).

Усяго за шэсць гадоў у БАТЭ напорысты, баявіты форвард правёў 194 матчы, запісаў у асабісты актыў 58 галоў і 33 выніковыя перадачы.

У далейшым далучыўся да «Тарпеда»-БелАЗу (2014-15), а з лета 2015 года і да заканчэння 2019-га гуляў за «Нёман». З'яўляецца сябрам Клуба беларускіх бамбардзіраў і Клуба Сяргея Алейнікава.

Пакуль Канцавы будзе атрымліваць веды, напрацоўваць досвед у дублі - у штабе Аляксандра Міхайлава і рыхтавацца да старту навучання на ліцэнзію катэгорыі «С».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках