29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі ў Ірландыі старажытнае паселішча вікінгаў

Археолагі знайшлі ў Ірландыі старажытнае паселішча вікінгаў
Иллюстрационное фото

Больш за тысячу гадоў таму яно было аналагам ваеннай базы.

У Ірландыі група археолагаў выявіла сляды старажытнага паселішча вікінгаў, якое больш за тысячу гадоў таму было аналагам ваеннай базы. Пра гэта паведамляе выданне The History Blog (пераклад – apostrophe.ua).

Як піша выданне, паселішча прыкладна IX стагоддзя было знойдзена ля сценаў Дублінскага замка. Адзначаецца, што гэта першы горад вікінгаў, які знайшлі ў Ірландыі.

Навукоўцы здолелі выявіць набярэжную, частакол і рэшткі рову, яны выказалі здагадку, што тут стаялі караблі вікінгаў, на якіх тыя здзяйснялі свае набегі.

Згодна з агульнавядомымі звесткамі, у 841 годзе вікінгі на чале з военачальнікам Тургесіем захапілі гэльскае паселішча пад назвай Дубн Лін ("Цёмны басейн") на беразе мора і асталяваліся там. У заліве яны размяшчалі да 200 караблёў. Сваю "базу" яны пабудавалі каля сценаў царквы Святога Міхаіла, якая была пабудаваная ў VI стагоддзі.

Праз стагоддзі на гэтым жа месцы пабудавалі сельскагаспадарчую ферму, а ў 19 стагоддзі тут абсталявалі аналаг паліцэйскага ўчастка з камерамі для зняволеных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках