26 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Расеі паскорылася ўтрая за тыдзень

6
Інфляцыя ў Расеі паскорылася ўтрая за тыдзень

І гэта толькі пачатак.

Грукат падзення рубля абудзіў ад сну сонную пачвару расейскай інфляцыі. Рост цэн у Расеі пачаў значна паскарацца на фоне дэвальвацыі і паломніцтва спажыўцоў па крупы і кансервы, піша finanz.ru.

За тыдзень з 17 да 23 сакавіка індэкс спажывецкіх коштаў дадаў 0,3%, што было ўтрая вышэй за паказчыкі за папярэднія два тыдні (0,09% і 0,1%), паведаміў у сераду ў аператыўнай ацэнцы Расстат.

У сярэднім на ўзроўні спажыўцоў тавары даражэлі на 0,023% за дзень - удвая хутчэй як у лютым-2020 (0,011%) так і сакавіку мінулага года (0,01%).

З пачатку месяца кошты выраслі на 0,53%. «Фактычна мы маем трохразовае паскарэнне інфляцыі, і гэта толькі пачатак», - адзначае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Са звестак Расстата, з пачатку года на 7,1% падаражэў цукар, на 7% грэчка, на 12,7% цыбуля, на 12,9% морква. На 28,2% узляцела цана агуркоў, памідоры сталі даражэй амаль у 1,5 разы. Кошт мяса практычна не змяніўся (ялавічына падаражэла на 1%, свініна наадварот патаннела на 1,2%).

У сярэднім на 1,2% сталі даражэйшымі паслугі ЖКГ, на 3,6-5,4% падаражэў праезд у гарадскім транспарце.

Інфляцыя на 0,3% за тыдзень - гэта «значны скачок», які пакуль не адлюстроўвае дэвальвацыю рубля і ў большай ступені звязаны са спробамі спажыўцоў стварыць запасы, адзначае эканаміска Nordea Таццяна Еўдакімава.

Калі хуткасць росту коштаў захаваецца, то ўжо па выніках гэтага месяца інфляцыя перавысіць 2,6% год да года, а ў траўні можа сысці вышэй за мэтавы ўзровент ЦБ (4%), кажа Трэмасаў.

Да канца года інфляцыя перавысіць 5%, прагназуе галоўны эканаміст БКС Уладзімір Ціхаміраў: закрыццё галін і прымусовае прыпыненне прадпрыемстваў абяцае страты эканоміцы і насельніцтву. Рэальныя даходы адновяць падзенне (на 3-5% у астатнія тры квартала), а ВУП страціць 2,7% да канца года, мяркуе ён.

Узлёт даляра з 62 да 78 рублёў транслюецца ў падаражэнне спажывецкіх кошыкаў, таму што у айчыннай вытворчасці вялікая дзель імпарту, кажа заснавальнік Movchans Group Андрэй Моўчан.

Спажывецкая электроніка - ад смартфонаў да ноўтбукаў - падаражэе на 15-20%, папярэджвае гендырэктар TelecomDaily Дзяніс Кускоў: рытэйлеры распрадаюць запасы са складоў і могуць пачаць падымаць кошты ўжо найбліжэйшым часам, не чакаючы новых партый. Амаль уся тэхніка завозіцца з-за мяжы, а фармальнае вырабленае ў Расеі на справе збіраецца з імпартных кампанентаў, нагадвае Кускоў.

Аўтамабілі падаражэюць да лета на 5-10%, папярэджвае дырэктар агенцтва «Аўтастату» Сяргей Цалікаў. Далей уверх пойдуць кошты лекаў. «Рынак цалкам імпартазалежны. Больш за 90% лекаў, што вырабляюцца ў Расеі, залежаць ад замежных субстанцый. Падвышэнне валют непазбежна адаб'юцца на цэнах», - кажа выканаўчы дырэктар Расейскай асацыяцыі аптэчных сетак Нэлі Ігнацьева.

Паскарэнне інфляцыі - гэта ўдар па інвестарам у рубель і тым, хто трымае ашчадак на рублёвых дэпазітах. Пры сярэдняй стаўцы 5,15% гадавых, да канца года ўвесь працэнтны даход укладчыкаў можа згарэць у росце коштаў.

«Калі стане відавочным, што інфляцыя выходзіць за межы дыяпазону 5-6%, то ЦБ, хутчэй за ўсё, будзе вымушаны падвышаць стаўку. Для інвестараў у АФЗ гэта вельмі дрэнныя навіны, якія могуць узмацніць адток нерэзідэнтаў з рынку», - разважае Трэмасаў.

Спажыўцы інфляцыйнай пагрозы пакуль не бачаць. Сакавіцкае апытанне ЦБ паказаў, што інфляцыйныя чаканні насельніцтва застаюцца блізу гістарычнага мінімуму. У сярэднім расейцы ацэньваюць рост коштаў на 8,3% і чакаюць яго запаволення да 7,9% найбліжэйшыя 12 месяцаў.

Але бізнэс ужо закладвае ў планы рост коштаў сыравіны, імпартныя дэталі і абсталяванне. Цэнавыя чакання прадпрыемстваў у сакавіку падскочылі рэкордна за два гады.

Сярэдняе значэнне чаканага прыросту адпускных цэн найбліжэйшыя тры месяцы (у гадавым вылічэнні) павялічылася на 0,7 п.п. і склала 2,5%, адзначае цэнтрабанк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках