12 лiпеня 2020, Нядзеля, 0:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва за замак Азярышча: як нашы продкі пляжылі маскоўскую конніцу

4
Бітва за замак Азярышча: як нашы продкі пляжылі маскоўскую конніцу

Беларуская шляхта не раз даводзіла сваю перавагу над «баявымі халопамі» ўсходняга дэспата.

Улетку 1564 года, пасля буйной бітвы на рацэ Ула, маскоўскі ваявода Такмакаў выступіў з 13 тысячным войскам з Невеля і аблажыў замак Азярышча. Да таго моманту Лівонская вайна, якая доўжылася ўжо некалькі дзясяткаў гадоў, трансфармавалася ў серыю лакальных сутычак, піша vklby.com.

На дапамогу да абложаных ліцвінаў з Віцебска выступіла войска колькасцю 12 тысяч чалавек пад камандаваннем ваяводы Паца. Войскі падышлі да асаджанага замка 22 ліпеня.

Бой пачаўся адразу ж. Такмакаў адправіў у атаку ўсяго толькі адну конніцу, палічыўшы, што гэтага будзе дастаткова для перамогі над войскам Паца. Аднак маскоўская конніца, скамячыўшы першыя шэрагі літвінаў, не вытрымала ўдару ў адказ асноўных сіл войскаў ВКЛ, і ў поўным беспарадку і паніцы пабегла, страціўшы пры гэтым блізу 5 тысяч чалавек. Аблога з замка была знятая, а рэшткі маскоўскіх войскаў адступілі.