26 красавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавірусу памерла гішпанская прынцэса Марыя Тэрэза

4
Ад каранавірусу памерла гішпанская прынцэса Марыя Тэрэза

Гэта першая ахвяра COVID-19 сярод прадстаўнікоў манархавых родаў Еўропы.

Стрыечная сястра гішпанскага караля Філіпа VI, прынцэса Марыя Тэрэза, памерла ад каранавірусу. Ёй было 86 гадоў, і гэта першая ахвяра пандэміі COVID-19 сярод прадстаўнікоў манархавых родаў Еўропы, паведамляе svoboda.org.

Пра смерць Марыі Тэрэзы паведаміў яе малодшы брат, прынц Сікст Генрых Бурбон-Пармскі. Сям'я Пармскіх Бурбонаў – малодшая галіна гішпанскай каралеўскай сям'і.

Марыю Тэрэзу называлі "чырвонай прынцэсай" праз прыхільнасць ідэі "сацыялістычнай манархіі". Яна адначасова падтрымлівала манархісцкую партыю карлістаў і крытыкавала капіталізм. Пры гэтым яна меркавала, што замест класавай барацьбы неабходны няспынны пошук згоды. У яе не было дзяцей, бо яна ніколі не была замужам і жыла адна.

Каранавірусам інфіцыраваныя яшчэ два прадстаўнікі каралеўскіх сем'яў: спадчыннік брытанскага пасаду прынц Чарльз, старэйшы сын Каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II, а таксама кіроўны князь Манака Альбер II. У самога гішпанскага караля тэст негатыўны.

Гішпанія на другім месцы ў свеце ў колькасці смерцяў ад каранавіруснай інфекцыі. У краіне памерлі больш за 5 тысячаў чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках