26 красавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы лекаркі з Віцебску: Сябры, дапамажыце выратавацца народу Беларусі!

81
Крык душы лекаркі з Віцебску: Сябры, дапамажыце выратавацца народу Беларусі!

У горадзе сітуацыя пачала выходзіць з пад кантролю.

Лекарка, супрацоўніца Віцебскай гарадскога клінічнага шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі, апублікавала ў сацсетках адчайны заклік, паведамляе тэлеграм-канал «Баста»:

- Дарагія мае сябры! Дапамажыце выратавацца народу Беларусі! Я лекарка, працую ў Віцебску ў шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі. У нашым горадзе сітуацыя пачала выходзіць з пад кантролю. Медыкі хутка не будуць спраўляцца з наплывам хворых. Шмат лекараў знаходзіцца ў шпіталях з запаленнямі лёгкіх! Распаўсюдзьце гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках. Лічбы, тыя што падаюць у САЗ, - абсалютна міфічныя.

Нагадаем, што ў СМІ ўсё часцей стала прасочвацца інфармацыя з Віцебскага рэгіёну аб сітуацыі з каранавірусам. Спачатку беларускім міліцыянтам забаранілі ўезд на тэрыторыю вобласці, а таксама выезд з яе.

У панядзелак стала вядома пра хворага актора Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа, які знаходзіцца ў рэанімацыі і падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паводле інфармацыі СМІ, апошнім часам у Віцебску адбыўся рост колькасці пнеўманій мінімум у два-тры разы. У інтэрв'ю «Радыё Свабода», віцебская лекарка распавяла шакавальныя падрабязнасці пра колькасць хворых «пнеўманіяй», заявіўшы, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі можа пайсці паводле італьянскага сцэнару.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках