2 красавiка 2020, Чацвер, 0:32
Народны карантын
Рубрыкі

Валянціна, Скарына і Пецярбург

29
Валянціна, Скарына і Пецярбург
ВІКТАР ГАРБАЧОЎ

За праўду, сумленнасць і наяўнасць сумлення такімі ордэнамі не ўзнагароджваюць.

А я думаў, што іх усіх звязвае? А вось яно што! Піцер і культура іх "яднаюць". Скарына ў ім "жыў і тварыў", а Валянціна была губернатаркай. Тварыла там жа. Мажліва, яны дзесьці і перасякаліся там? Гэтага ўжо я дакладна не ведаю. Пачакаем, можа, хто-небудзь з іх і скажа пра гэта. А можа той, хто "крыху вышэйшы за бога", заявіць і праўду скажа? А мы і паверым.

На днях грамадзянін Лукашэнка ўручыў старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расеі, якая восем гадоў займала пасаду губернатара Санкт-Пецярбурга Валянціне Матвіенцы ордэн Францішка Скарыны.

За нейкі ўнёсак ёй яго ўручылі. Ну, не нам жа вызначаць? Дзе направа, а дзе налева яго даваць. Валюшы далі. Вось Быкаву Васілю не далі. Святлане Алексіевіч не далі. Шмат каму, хто мог бы быць ім узнагароджаны ў рэальнасці і заслужыў - не далі. І не дадуць пакуль. За ім не дадуць дакладна. Бо. Бо казалі ці кажуць не так, як таго хацелася б.

За праўду, сумленнасць і наяўнасць сумлення такія ордэны не ўручаюць. А вось за адваротнае - калі ласка.

Скажыце, а ў якім годзе Скарына тварыў у Піцеры? І што ён там стварыў? У каго б спытаць і дзе пачытаць?

Віктар Гарбачоў, "Фэйсбук"