26 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа пазбавіцца старых савецкіх радовішчаў нафты

6
Расея можа пазбавіцца старых савецкіх радовішчаў нафты

Аднавіць працу на іх будзе ўжо немагчыма.

Расея адчувае нястачу нафтасховішчаў у краіне, праз гэта можа апынуцца ў вельмі хісткім становішчы, бо гэта можа прывесці да прыпынення працы на старых савецкіх радовішчах, і аднавіць яе будзе немагчыма. Такое меркаванне ў інтэрв'ю тэлеканалу «Блумбэрг» выказаў галоўны сыравіннай стратэг Goldman Sachs Джэф Кары (пераклад - finanz.ru).

«Калі праз нястачу нафтасховішчаў здабычу давядзецца спыніць, самая сур'ёзная шкода пагражае радовішчам у рэгіёнах Расеі, ЗША, Канады і Лацінскай Амерыкі без выхаду да мора. У выйгрышным становішчы будуць нафтавыя аб'екты, размешчаныя ля вады, у тым ліку ў Савудаўскай Арабіі, Заходняй Афрыцы і Паўночным моры. Старым нафтавых радовішчам у РФ пагражае закрыццё. Калі спыніць працу на старых савецкіх радовішчах, аднавіць яе будзе немагчыма», - сказаў ён.

Экспэрт адзначыў, што для таго, каб прадухіліць такое развіццё сітуацыі, ЗША, Расея і Савудаўская Арабія могуць пайсці на ўгоду для скарачэння аб'ёмаў нафты. Паводле ягонай ацэнкі, у выніку такога пагаднення сусветная здабыча нафты можа скараціцца на 10 млн б/дз.

Вядучы экспэрт Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі Ігар Юшкоў раней казаў ТАСС, што брак сховішчаў у Расеі звязаны з тым, што ў іх яшчэ працягвае захоўвацца «брудная» нафта, што засталася пасля выяўлення ў трубаправодзе «Дружба» нафты з падвышаным утрыманнем хлорарганікі.

Угода OPEC+, якая трымалася на дамоўленасцях Расеі і Савудаўскай Арабіі цягам 3 гадоў, і якая дазваляла трымаць цэны нафты блізу 60 даляраў за барэль шляхам абмежавання здабычы, афіцыйна перастае працаваць сёння, 31 сакавіка 2020 года. Як вядома, Масква і Эр-Рыяд месяц таму не змаглі прыйсці да кансэнсусу з нагоды падаўжэння тэрміну дзеяння дамовы.

Як сцвярджаюць у расейскім Міністэрстве энэргіі, яшчэ ў пачатку сакавіка было зразумела, што ўплыў каранавіруса на попыт будзе настолькі драматычным, што ўсе скарачэнні ў рамках хартыі OPEC+, на якіх настойвалі савудыты, ужо не будуць мець сэнсу. Са звестак Goldman Sachs, пандэмія каранавіруса скараціла сусветнае спажыванне нафты ўжо на 25%, або на 26 млн барэляў за дзень.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках