26 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус зафіксавалі ў Крычаве

7
Каранавірус зафіксавалі ў Крычаве

Гэта першы афіцыйна зарэгістраваны выпадак COVID-19 у Магілёўскай вобласці.

У Магілёўскай вобласці, са звестак на раніцу 1 красавіка, зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта на сайце аблвыканкама праінфармавала намесніца галоўнага лекара Магілёўскай інфекцыйнай лякарні, галоўная пазаштатная інфекцыяністка вобласці Ірына Бас, піша onliner.by.

«Гэта жыхарка Крычава 33 гадоў, якая была ў працяглай выправе ў Віцебску. Цяпер яна цалкам абследаваная, праведзены ўвесь спектр супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Жанчына знаходзіцца ў Магілёўскай інфекцыйнай лякарні і атрымлівае неабходнае лячэнне. Яе стан стабільны», - распавяла намесніца галоўнага лекара.

Яна дадала, што праведзена абследаванне ўсіх кантактных асоб: «На раніцу атрыманыя ўсе адмоўныя вынікі. Цяпер у Крычаве праходзяць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках