26 красавiка 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даў ураду РФ права ўводзіць рэжым НС

10
Пуцін даў ураду РФ права ўводзіць рэжым НС
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: РІА «НОВОСТИ»/МІХАІЛ КЛІМЕНЦЬЕЎ

Рэжым НС у РФ можа быць уведзены праз каранавірус.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даў ураду права ўводзіць рэжым НС і павышанай гатоўнасці на ўсёй тэрыторыі краіны альбо на яе частцы. Кіраўнік расейскай дзяржавы падпісаў адпаведны закон, паведамляе РІА «НОВОСТИ».

У тлумачальнай запісцы гаворыцца, што закон падрыхтаваны для ўрэгулявання стасункаў, якія ўзнікаюць у сувязі з неабходнасцю экстранага рэагавання на выклікі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса.

Адзначаецца, што ўрад РФ атрымаў права ў выпадку пагрозы ўзнікнення або пры ўзнікненні асобных надзвычайных сітуацый ажыццяўляць паўнамоцтвы каардынацыйнага органа адзінай дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках