26 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы выжывем

18
Мы выжывем

А да дзяржаўных хлусаў ужо ляціць іх бумеранг.

Падпісант групы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» падзяліўся сваімі думкамі з нагоды будучыні краіны.

Вось тэкст ягонага ліста:

- Менск, 13.15, заходжу ў паштовае аддзяленне для неабходнай аплаты. Кідаецца ў вочы злавесная пустата. Звычайна ў гэтым паштовым аддзяленні яблыку няма дзе ўпасці: тоўпяцца пенсіянеры, моладзь забірае тавары з Кітая, «дармаеды» аплачваюць свае рахункі. Сёння - пуста. Аплачваю паслугу і перад выхадам сустракаю жанчыну ў масцы, якая праз тэлефон кажа суразмоўцу: «Ты не паверыш, але на пошце няма нікога».

Смела магу выказаць здагадку, што гэта не адзінае такое аддзяленне ў Менску, ды і ў Беларусі.

Пошта, спусцелае метро, аб'екты грамадскага харчавання без наведвальнікаў. Відавочна, што ў беларусаў уключыўся інстынкт самазахавання насуперак абсурдным заявам дыктатара, у чыёй галаве пануе страшны сімбіёз ідыятызму і нянавісці да свайго народу. Як бы не хацеў калгасны узурпатар зладзіць крывавае жніво - не выйдзе! Не на тых напаў! Так, будуць нявінныя ахвяры, ахвяры легкадумнасці, будуць ахвяры сярод тых, хто для знарочыстай дэманстрацыі бясстрашнасці засядае ў «парламенце» без масак. Несумненна, захварэюць і тыя, што на канферэнцыях Міністэрства аховы здароўя нясуць лухту і пакашліваюць адзін на аднаго. Мы страцім і тых, хто ў бяссіллі, абумоўленым жывёльным страхам, не можа выразна і зразумела напісаць у бацькоўскіх чатах «Не вадзіце дзяцей у школу! Хай сядзяць дома». Мажліва, надта цынічна гучыць, але гэта ўсё - непазбежны закон бумеранга.

Беларусы выжывуць. Нацыя захаваецца. Нацыя, якая праходзіла праз мноства нягод і ўзрушэнняў, якая ўмела даваць адпор ворагу ва ўсе часы. І цяпер акурат той самы час, калі абсалютная большасць заявіла аб тым, як напраўду адносіцца да самазванца. Масавая самаізаляцыя, карыстанне сродкамі індывідуальнай абароны, дапамога медыкам на перадавой, інфармаванне насельніцтва - гэта і ёсць наш адпор. І дыктатар гэта бачыць. Мы выжывем, а ён застанецца бруднай плямай на старонках нашай слаўнай гісторыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках