26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска з сімптомамі COVID-19: Лекарка на прыёме ў паліклініцы дрыжала ад страху

23
Беларуска з сімптомамі COVID-19: Лекарка на прыёме ў паліклініцы дрыжала ад страху
ТАЦЦЯНА ЛОСІЦА
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

Хворай «невядома на што» жыхарцы Рэчыцы давялося пазмагацца за тое, каб застацца ў бальніцы.

У 41-гадовай жыхаркі Рэчыцы Таццяны Лосіцы ў бальніцы не пацвердзілі дыягназу «прыкаранёвай пнеўманія», тэст на каранавірус паказаў адмоўны вынік, але самаадчуванне не паляпшаецца, паведамляе «Белсат».

Жанчыне, якая баялася вяртацца дадому, прыйшлося пазмагацца за тое, каб застацца ў бальніцы.

Таццяна Лосіца 10 сакавіка вярнулася з Літвы, дзе правяла адзін дзень. Па вяртанні на працягу 8 дзён абмяжоўвала кантакты. 18 сакавіка грамадскім транспартам суправаджала маму ў Гомельскі анкалагічны дыспансер.

ТАЦЦЯНА ЛОСІЦА
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

«Самаізаляцыя мая была адноснай, - кажа Таццяна. - Я жыву з бацькамі. Мама потым яшчэ раз ездзіла на «хімію» ў анкадыспансер, а да бацькі, які вярнуўся з лякарні, прыходзілі сябры. Потым бацька на рыбалку ездзіў».

У пачатку красавіка ў Таццяны паднялася тэмпература да 37,2, пачаўся кашаль, было цяжка дыхаць. Курс антыбіётыкаў не дапамог і 6 красавіка жанчына паехала да лекара ў паліклініку. У Рэчыцкай паліклініцы спецыяльна для хворых з прыкметамі ВРВІ выдзелілі два кабінеты на другім паверсе, дзе ажыццяўляюць без запісу першасны прыём.

«Калі даведаліся, што была ў Літве, напружыліся і занерваваліся. Спыталі, з кім я пражываю, накіравалі на флюараграфію і аналізы, - успамінае Таццяна. - Пакуль я чакала вынікаў, побач прайшло шмат людзей. Яшчэ 14 чалавек сядзелі пад кабінетамі. Ва ўсіх кашаль і смаркачы».

ТАЦЦЯНА ЛОСІЦА
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

Паводле вынікаў флюараграфіі Таццяне паставілі дыягназ прыкаранёвай пнеўманіі, бо здымак паказаў пацямненне ўнізе лёгкіх. Яе адвезлі ў інфекцыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Паклалі ў бокс на трох чалавек, дзе яна знаходзілася адна. Харчаванне, туалет і ванна ў тамбуры, выходзіць з бокса нельга.

«Яны самі нічога не ведаюць і самі не гатовыя, - абураецца Лосіца. - Лекарка ў паліклініцы дакарала мяне чаму я кашляю, прасіла адвярнуцца, раптам у мяне каранавірус. Яна сама дрыжэла ад страху. Таму і такое стаўленне, тыпу лячыся дома, не кашляй тут. У бальніцы ўзялі мазок з носа і горла на вірус, а на які не сказалі».

Загадчыца аддзялення сказала, што тэст на каранавірус адмоўны, таму можна перавесціся на амбулаторнае лячэнне.

ФОТА ТАЦЦЯНА ЛОСІЦА
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

«Мне дрэнна, цяжка дыхаць, насмарк і кашаль. Чым лечаць - не гавораць. Калі няма ніякай інфармацыі, ты не разумееш што з табой адбываецца, трывожышся, нервуешся, што яшчэ больш пагаршае фізічны стан. А раптам у мяне ўсё ж ёсць той каранавірус і, вярнуўшыся, я заражу бацькоў».

Лекарка хуткай дапамогі з Гомеля Алена Давыдава раіць быць пільнымі нават пры адмоўным выніку аналізу на каранавірус.

«Усё залежыць ад адчувальнасці тэстаў на гэты вірус. Калі адчувальнасць невялікая, а вірусная нагрузка малая, тэст можа не паказаць вірус. Таму варта рабіць некалькі тэстаў праз нейкі час, каб атрымаць дакладны вынік», - раіць лекарка.

ФОТА ТАЦЦЯНА ЛОСІЦА
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

Таццяна засталася ў бальніцы, дзе яе перавялі з інфекцыйнага ў агульнае аддзяленне. Ад ідэі накіраваць жанчыну дадому - адмовіліся. У яе нізкі гемаглабін і дрэнныя паказчыкі крыві. Ці паўтораць ёй тэст - цвёрдага адказу не далі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках