26 красавiка 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць фактараў, якія ўплываюць на цяжар захворвання на каранавірус

9
Названыя пяць фактараў, якія ўплываюць на цяжар захворвання на каранавірус

Усе яны дзейнічаюць у комплексе, таму рэакцыя на інфекцыю ў людзей настолькі розная.

Артыкул, апублікаваны ў Bloomberg (пераклад - kp.by), напісалі два вядомыя прафесары медыцыны.

Артура Касадэвал - прафесар мікрабіялогіі, імуналогіі і інфекцыйных захворванняў у Школе аховы здароўя Блумберга і Медыцынскай школе Універсітэта Джона Хопкінса.

Лііз-Ан Пірофскі - прафесар, кіраўнік аддзялення інфекцыйных захворванняў Медыцынскага каледжа Альберта Эйнштэйна і Медыцынскага цэнтра Мантэф’ёра.

ГРУПА РЫЗЫКІ - НЕ ПРЫСУД

Так, мы ўжо ведаем, што SARS nCovid-19 больш небяспечны для пажылых людзей і для тых, чый арганізм аслаблены хранічнымі захворваннямі - у першую чаргу сардэчна-сасудзістымі і бронха-лёгачнымі. Мужчыны становяцца ахвярамі віруса часцей, чым жанчыны.

Аднак быць у групе рызыкі - зусім не прысуд. У Гішпаніі і Італіі з клінік выпісваюць 100-гадовых пацыентаў: іх арганізм справіўся з каранавірусам, нягледзячы на ўзрост і цэлы букет іншых хвароб. А побач паміраюць 30-гадовыя паліцыянты, здаровыя і моцныя.

Мы па-ранейшаму не можам прадказаць, як павядзе сябе арганізм чалавека, сутыкнуўшыся з каранавірусам, разводзяць рукамі Касадэвал і Пірофскі. Падчас эпідэмій чумы або халеры ў мінулыя стагоддзі ўсё спісалі б на лёс і рок. Але ў сучаснай навуцы павінны быць больш дакладныя адказы на пытанне, чаму каранавірус у адных людзей праходзіць без сімптомаў, а іншых забівае ў лічаныя дні, нягледзячы на ўсе высілкі лекараў.

5 ФАКТАРАЎ, АД ЯКІХ ЗАЛЕЖЫЦЬ ЦЯЖАР ХВАРОБЫ

Цяжар захворвання залежыць ад пяці фактараў, лічаць прафесары. Менавіта яны выконваюць вырашальную ролю, калі параўноўваць адказ на інфекцыю ў людзей аднаго ўзросту і стану здароўя (умоўна, у дзвюх 70-гадовых гіпертонікаў ці двух абсалютна здаровых 20-гадовых фізкультурніц).

1. Колькі вірусаў (дакладней, вірыёнаў, вірусных часціц) патрапіла ў арганізм. Чым менш - тым вышэйшыя шанцы, што ахоўныя сілы арганізма самі справяцца з інфекцыяй, і яна пройдзе без сімптомаў альбо ў лёгкай форме.

2. Генетычныя асаблівасці чалавека, якія робяць яго клеткі больш ці менш уразлівымі для віруса. Усе вірусы, у тым ліку і nCovid-19, здольныя размнажацца толькі ўнутры жывой клеткі-гаспадара. Вірус спачатку прымацоўваецца да клеткі, потым пранікае ў яе і будуе сабе падобных. А калі вірусы не могуць у клеткі пракрасціся, то і шкоды ад іх не будзе. У медыцынскай навуцы апісаны выпадкі генетычнай неўспрымальнасці нават да ВІЧ - у клетак чалавека проста няма рэцэптараў, якія дазваляюць вірусным часціцам да іх прычапіцца.

3. Магчыма, выконвае ролю і тое, якім шляхам вірус трапіў у арганізм і куды менавіта: удыхнуў яго чалавек ці занёс рукамі, Пакратаў нос, рот, вочы. Імунны адказ у слізістай носа і рэакцыя арганізма на вірус у лёгкіх адрозніваюцца.

4. Ці моцны сам каранавірус, то бок наколькі вялікая яго вірулентнасць - здольнасць заражаць арганізм. Не выпадкова генетыкі розных краін даследуюць nCovid-19, хоць яго геном даўно расшыфраваны кітайцамі. Вірус змяняецца, і нават ад мінімальных генетычных адрозненняў можа залежаць яго здольнасць наносіць больш або менш шкоды.

5. Крытычна важны фактар - імунны статус чалавека, гэта значыць стан яго імуннай сістэмы. І ў першую чаргу гісторыя перанесеных інфекцыйных захворванняў. Імунная сістэма "запамінае" мінулыя сустрэчы з вірусамі і мікробамі. І ад яе досведу залежыць, як яна будзе змагацца з новай заразай. Як ні дзіўна, найбольш адчувальныя людзі, што не пераносілі інфекцый: іх імунітэт не насцярожаны, не гатовы да хуткага адказу, таму не адразу распазнае вірус і позна пачынае з ім змагацца.

ЛЁС АБО НЕ ЛЁС?

Складанасць у тым, што ні на адзін з гэтых фактараў мы не можам паўплываць. Гены нам дасталіся ад продкаў, гісторыя хвароб - якая ж ёсць, і відавочна ніхто не выбірае, якім шляхам падхапіць заразу.

І ўсе пяць фактараў дзейнічаюць разам, у комплексе, таму і рэакцыя на каранавірус настолькі розная. Калі так супала, што ўсе яны працуюць супраць віруса (і сам вірус слабаваты, і чалавек "трапіўся" з імунітэтам як бетонная сцяна, і гэтак далей) - хутчэй за ўсё, хвароба будзе бессімптомнай. А калі два за, тры супраць? Ці 4:1 на карысць віруса?

Прадказаць, наколькі цяжкай будзе хвароба ў кожнага канкрэтнага чалавека, практычна немагчыма, прызнаюць Касадэвал і Пірафскі. У гэтым сэнсе ў 21 стагоддзі мы не асабліва адрозніваемся ад жыхароў сярэднявечных гарадоў падчас чумы або ад нашых прадзедаў, якія перажылі пандэмію гішпанкі. Ніхто не ведае, што яму вызначана лёсам - ну ці генетыкай з імунітэтам, як ні называй. І таму страшна ўсім. Праўда, цяпер прафілактыка і лячэнне лепшыя - хоць гэта абнадзейвае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках