19 траўня 2024, Нядзеля, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Італіі перавысіла 20 тысяч

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Італіі перавысіла 20 тысяч

За апошнія 24 гадзіны ў Італіі ад каранавіруснай інфекцыі памерла 566 чалавек.

Колькасць ахвяр эпідэміі каранавіруснай інфекцыі ў Італіі перавысіла 20 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства аховы здароўя краіны, піша gordonua.com.

Паводле стану на вечар 13 красавіка агульная колькасць памерлых складае 20 465 чалавек (за мінулыя дні памерла 566 пацыентаў). Па гэтым паказчыку Італія займае другое месца ў свеце, саступаючы толькі ЗША, дзе загінула больш за 22 тысячы чалавек.

Цалкам ачунялі і выпісаліся са шпіталяў 35 435 чалавек. Працягваюць лячэнне 103 тысячы пацыентаў: з іх 72,3 тысячы - дома, 28 тысяч - у тэрапеўтычных аддзяленнях, яшчэ 3,2 тысячы знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння з пачатку эпідэміі дасягнула 159,5 тысячы (З улікам памерлых і акрыялых).

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскім Ухані. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса на 13 красавіка, агульная колькасць інфіцыраваных у свеце перавысіла 1,87 млн, з іх 117,5 тысяч памерлі, больш за 440 тысяч акрыялі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках