Пажар у Чарнобыльскай зоне падбіраецца да АЭС
7- 13.04.2020, 21:40
- 29,799
Насуперак намаганням пажарных, агонь ужо за два кіламетры ад сховішча радыеактыўных адходаў.
Пра гэта заявіў сябра Грамадскай рады пры Дзяржаўным агенцтве ў кіраванні зонай адчужэння (ДАЗВ) Украіны Яраслаў Емяльяненка ў Facebook, паведамляе «Белсат».
- Агонь дабраўся да Прыпяці і знаходзіцца за два кіламетры прама ад сховішчаў радыеактыўных адходаў «Падлесны», дзе размешчаны найболей высокаактаўныя радыяцыйныя адыходы ўсёй Чарнобыльскай зоны, і з самой ЧАЭС, - напісаў Емяльяненка.

Паводле стану на вечар 13 красавіка на тушэнні пажараў у зоне адчужэння задзейнічаны 415 чалавек і 98 адзінак тэхнікі, у тым ліку авіяцыя, паведамляе ДСНС.

Паводле інфармацыі ТСН, пажар у зоне адчужэння знішчыў, між іншым, не менш як 12 закінутых вёсак і падабраўся да Чарнобыльскай АЭС.
Падпалы, сухое надвор'е, негатоўнасць ратавальнікаў
Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне цягнуцца ўжо тыдзень. Першыя 20 гектараў у зоне адчужэння загарэліся 4 красавіка каля вёскі Уладзіміраўка.
6 красавіка кіеўская паліцыя заявіла, што ў падпале трава, якая прывяла да ляснога пажару, прызнаўся 27-гадовы жыхар вёскі Рагоўка.
Экспэрты заяўляюць, што наўрад ці ў пажарах вінаваты адзін чалавек: маўляў, украінскія сяляне часта падпальваюць траву, каб яе не араць. Да гэтай праблемы дадалося таксама сухое надвор'е пасля бясснежнай зімы, а таксама агульная непадрыхтаванасць ратавальнікаў да тушэння лясных пажараў.