27 красавiка 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Докшыцкі раён гарыць

19
Докшыцкі раён гарыць
Алесь Круткін

Новыя асяродкі заражэння каранавірусам у Беларусі з'яўляюцца кожны дзень.

На канале папулярнага блогера і актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алеся Круткіна ў YouTube з'явілася новае відэа на тэму эпідэміі каранавірусу ў Беларусі.

- Докшыцкі раён Віцебскай вобласці ў агні. Сёння гэта самы небяспечны пункт на мапе Беларусі, у якім лютуе эпідэмія каранавірусу, - кажа Алесь Круткін. - На ўчорашні дзень - больш за 200 чалавек у лякарнях Докшыц і Бягомля. Месцаў у лякарнях бракуе. Лекары ўжо не спраўляюцца і ім прыходзяць на дапамогу калегі з суседніх райцэнтраў і з Менска.

Паводле пацверджанай інфармацыі восем чалавек ужо памерлі. Некаторыя згарэлі практычна за дзень. 4 апараты ШВЛ на ўвесь Докшыцкі раён! Як кажуць мясцовыя лекары: калі падключылі да вентыляцыі, то ўжо дарога ў адзін бок. Шанцаў выжыць практычна няма!

Сярод заражаных былі і мясцовыя чыноўнікі. Напрыклад, начальнік рэгіянальнага вузла Белтэлекама і ягоная жонка. Аддзел адукацыі закрылі, там ёсць заражаныя. Чыноўнікі выканкаму на карантыне. У раёне фактычна надзвычайнае становішча, не працуюць рынкі, многія крамы, касуюцца масавыя мерапрыемствы.

Галоўны лекар Докшыцкай раённай лякарні, кажуць, зусім нядаўна проста ўмольваў старшыню райвыканкама Кавалёнка закрыць горад на карантын. Але той, баючыся свайго гаспадара-вар’ята, збаяўся і рызыкнуў жыццямі сваіх землякоў. Бо мясцовыя жыхары яго не абіралі, ён прызначаны на сваю пасаду тым самым чалавекам, які прывёў краіну да катастрофы і праводзіць самы сапраўдны генацыд беларусаў. Менавіта таму жыхары Докшыцкага раёна паміраюць.

Учора Віцебск, сёння Докшыцы, а што заўтра? Кожны дзень з'яўляюцца новыя асяродкі пандэміі: Буда-Кашалёва, Стоўбцы, Гародня, Мёры, Нясвіж. Вайсковыя часткі ў Барысаве, школы і ўніверсітэты ў Менску, санаторыі на Нарачы і ў Белавежскай Пушчы. А да піка яшчэ вельмі далёка. У Італіі памерла блізу 10 тысяч чалавек. У нас усё будзе значна горш. Там усё ж у апошні момант паспелі ўвесці карантын, закрыць асобныя гарады, рэгіёны, выратаваць многіх грамадзян.

Зусім нядаўна ў Беларусь прыязджаў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Патрык О'Конар. Ён сказаў наступнае:

«Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі каранавірусу. Варта чакаць імклівага росту захворвання, магчыма, неаднаразовага. Патрэбныя дадатковыя намаганні, каб забяспечыць здольнасць сістэмы аховы здароўя спраўляцца з ростам нагрузкі. Мы рэкамендуем у дадатак да тых намаганняў, якія ўжо рабіліся, дадатковыя захады для забеспячэння фізічнага дыстанцыявання».

Фактычна, уплывовая і аўтарытэтная міжнародная арганізацыя заклікала Лукашэнку ўвесці карантын. Пойдзе ён на гэта? Шчыра кажучы, усё адно. Карантын ужо ўвялі самі беларусы. Але многіх з нашых суайчыннікаў прымусова прымушаюць хадзіць на заняткі ва ўніверсітэты, удзельнічаць у суботніках. Вайскоўцаў гоняць на парад.

Дыктатар-вар’ят узяў у закладнікі мільёны чалавек і яшчэ пагражае сваім суседзям як сапраўдны тэрарыст. Радуецца, калі паміраюць людзі сталага веку, бо пенсію ўжо плаціць ім будзе не трэба. Калі яго не спыніць, махавік смерці будзе разгойдвацца ўсё мацней з кожным днём.

Хто спыніць вар'яцтва? Хто выратуе Беларусь? У мяне надзея толькі на вайскоўцаў, на войска. Мы ведаем пра выпадкі каранавірусу ў Печах і сярод жаўнераў, якія бралі ўдзел у рэпетыцыі параду. Афіцэры, у вашых руках жыцці мільёнаў беларусаў, сярод якіх вашы родныя і блізкія. Узгадайце словы прысягі. Ратуйце Беларусь!

Сябры, не заставайцеся ўбаку. Размаўляйце з вашымі сваякамі, якія служаць у войску, размаўляйце з разумнымі дзяржслужбоўцамі і сілавікамі. Расказвайце ім аб рэальнай сітуацыі і той катастрофе, да якой мы набліжаемся.

І, вядома, беражыце сябе. Заставайцеся дома. Папрасіце сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў не выходзіць на вуліцу ў святы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках