26 красавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як перамагчы карупцыю ў Беларусі

48
Як перамагчы карупцыю ў Беларусі
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

У краіне крадуць вагонамі, эшалонамі, параходамі.

Лідар партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец стаў героем новай праграмы сайта Charter97.org Studio Х97.

Адказваючы на пытанне, як перамагчы карупцыю ў Беларусі, палітык заявіў:

- У нас, у хрысціянскіх дэмакратаў, ёсць эксклюзіўная прапанова - так званы «Закон Лінкальна». Гэта закон XIX стагоддзя са Злучаных Штатаў, аналагі такога закона ёсць практычна ва ўсіх цывілізаваных краінах. Калі чалавек дапамагае дзяржаве выявіць факт крадзяжу ў дзяржавы, ён атрымлівае 25% ад сумы крадзенага, як быццам бы ён знайшоў скарб. У нас цяпер, калі скарб у Беларусі знаходзіце, то паводле закону 25% ад яго кошту - вашыя. Тое ж самае з карупцыяй, чалавек дапамог.

І ўявіце сабе, на Захадзе людзі баяцца красці не таму што яны добрыя або святыя - людзі ў прынцыпе аднолькавыя ўсюды. Але там сістэма такая, што людзі баяцца красці, бо яны разумеюць, што калі нехта пра гэта раскажа, ён можа гарантаваць сабе нябеднае існаванне да канца сваіх дзён. І ён абавязкова прыйдзе ў суд і гэта зробіць.

У нас крадуць вагонамі, эшалонамі, параходамі і гэтак далей, бо ведаюць, што рука руку мые, і сістэма залежных судоў схавае ўсялякае злачынства. Таму сённяшнія эліты крадуць, таму яны хлусяць, таму яны палохаюць людзей і баяцца самі. На крадзяжы, на хлусні, на п'янстве немагчыма стварыць нармальную дзяржаву і нармальнае грамадства.

Беларусі патрэбна маральная рэвалюцыя. Мы павінны памяняць разуменне, правасвядомасць. Для гэтага патрэбна ломка сістэмы, трэба зламаць сістэму, якую стваралі камуністы, а потым Лукашэнка.

Паважаныя чытачы! Вы можаце падпісацца на канал «Хартыі-97» на Youtube charter97video. Для гэтага трэба зайсці на старонку charter97video і націснуць чырвоную кнопку «Падпісацца». Калі вы хочаце атрымліваць паведамленні аб новых відэа на канале charter97video, то націсніце «Званочак».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках