26 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты назвалі чатыры простыя спосабы хутчэй заснуць

7
Спецыялісты назвалі чатыры простыя спосабы хутчэй заснуць

Якасць сну ўплывае на нашу актыўнасць на працягу дня.

Многія людзі скардзяцца на тое, што ўвечары не могуць заснуць, а раніцай прачнуцца, з прычыны чаго не высыпаюцца. Спецыялісты назвалі чатыры спосабы хутчэй акунуцца ў сон, піша сайт orthodox.od.ua.

Недахоп сну лічыцца сур'ёзнай і частай праблемай сучаснасці. Гэта адбіваецца на агульнай дзейнасці на працягу дня. Памяншаецца паказчык прадукцыйнасці і пільнасці, пагаршаецца настрой і стан кароткачасовай памяці. Для паскарэння адыходу да сну, экспэрты парэкамендавалі некаторыя метады.

Першым спосабам хутчэй пагрузіцца ў сон, спецыялісты назвалі расслабленне цягліц. Яны патлумачылі: трэба прайсціся па ўсіх групах цягліц зверху ўніз, спачатку напружваючы, а затым адпускаючы іх. Дапаўняць гэтую тэхніку трэба глыбокім дыханнем.

У большасці выпадкаў прычына бяссонных начэй думкі, асабліва негатыўныя. Неабходна навучыцца адганяць іх. Для гэтага самнолагі раяць заплюшчыць вочы і ўявіць сябе ў спакойным і бяспечным месцы, да прыкладу, на беразе мора ці ў гарах. Падобная практыка пераключыць галаўны мозг галоўны орган ЦНС з трывожных думак на сон.

Згодна з вынікамі даследаванняў навукоўцаў, эфірны алей лаванды дапамагае перамагчы пачуццё турботы. Актыўныя злучэнні ў ім запускаюць парасімпатычную нервовую сістэму, якая ў сваю чаргу вяртае арганізм чалавека ў стан спакою.

Чацвёртым метадам паскарэння засынання - кантроль тэмпературы і крыніц святла. У пакоі павінна быць ад 15,5 да 21 градуса цяпла, а наяўнасць нават цьмянай свяцільні збівае цыркадныя рытмы. На рэкамендацыі экспэртаў, варта павесіць на вокны максімальна шчыльныя шторы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках