26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус выяўлены ў хакеістаў гарадзенскага «Нёмана»

28
Каранавірус выяўлены ў хакеістаў гарадзенскага «Нёмана»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта стала вядома дзякуючы фінскім гульцам клуба, якія здалі тэсты на радзіме.

Пра каранавірус у гарадзенскім клубе «Нёман» даведаліся дзякуючы фінскім хакеістам, якія здалі тэсты на радзіме.

«Чатыры фінскія легіянеры «Нёмана» Самі Екунен, Ёонас Хуры, Валтэры Хіетанен і Ціма Хільтунен паляцелі ў Хельсінкі на выходныя. Адразу па прыбыцці яны здалі экспрэс-тэсты на каранавірус. Тры тэсты былі станоўчымі. Цяпер усё хакеісты «Нёмана» на карантыне, таксама чакаюць вынікаў тэстаў», - паведамляе тэлеграм-каналу «Баста!» крыніца ў клубе.

10 красавіка, за некалькі дзён да адлёту фінскіх хакеістаў, кіраўніцтва клуба правяло цырымонію ўзнагароджання каманды на лядовай арэне. Медалі ўручаў кіраўнік рады дэпутатаў Гарадзенскай вобласці Ігар Жук. Цяпер ён, як паведамляюць крыніцы, таксама на карантыне.

Як паведамляе «Трибуна», у складзе «Нёман-2» і юніёрскага складу аказалася адразу 17 інфіцыраваных. Паводле папярэдняй інфармацыі, маладых хакеістаў збіраюцца ізаляваць на базе адпачынку «Світанак».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках