26 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску людзі прадаўжаюць паміраць ад пнеўманіі

20
У Віцебску людзі прадаўжаюць паміраць ад пнеўманіі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абедзве ахвяры - жанчыны.

Намеснік начальніка галоўнай управы аховы здароўя Мікалай Каспіровіч на пасяджэнні так званага абласнога штаба ў барацьбе з распаўсюдам каранавірусу заявіў, што ў Віцебску за дзень ад пнеўманіі памерлі два чалавекі, паведамляе газета «Витьбичи».

Абедзве ахвяры - жанчыны. Адна - пенсіянерка, якой было больш за 70 гадоў, з множнай хранічнай паталогіяй, ускладненай двухбаковай пнеўманіяй. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя заявілі, што «вынік наяўнасці РНК каранавірусу правяраецца дадаткова». Памерла таксама медыцынская работніца, якая лячылася ад цяжкай двухбаковай пнеўманіі вірусна-бактэрыяльнага генезу. Пакуль няма пацверджаных вынікаў наяўнасці РНК каранавірусу, адзначаецца ў паведамленні, піша kp.by.

Нагадаем, незалежныя СМІ і блогеры фіксуюць небывалы ўсплёск пнеўманіі ў Беларусі на фоне пандэміі каранавірусу.

Сёння стала вядома аб яшчэ адной смерці ад каранавірусу ў Віцебску. Уначы 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры памёр вайсковы пенсіянер Уладзімір Сідараў, яму было 70 гадоў. Ён знаходзіўся на ШВЛ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках