Беларуская валютна-фондавая біржа выплаціць акцыянерам адну капейку за акцыю
10- 4.04.2020, 11:25
- 15,700
Такія памеры дывідэндаў.
Агульны сход акцыянераў Беларускай валютна-фондавай біржы прыняў пастанову пра выплату дывідэндаў паводле выніках працы за 2019 год, паведамляе officelife.media.
Пастаноўлена, што біржа выплаціць 1 капейку на 1 простую акцыю.
Такім чынам, на выплату дывідэндаў БВФБ накіруе 409 тыс. рублёў.
Тэрмін выплаты дывідэндаў вызначаны да 22 красавіка.
Нагадаем, што асноўным акцыянерам БВФБ з'яўляецца дзяржава, якой належыць 99,9% усіх акцый. У банкаў і іншых юрыдычных асобаў – менш за 0,1% акцый.