26 красавiка 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Гішпаніі заклікаў да новага плана Маршала для Еўропы

5
Прэм'ер Гішпаніі заклікаў да новага плана Маршала для Еўропы
ПЭДРА САНЧЭС

Еўразвяз павінен стварыць ваенную эканоміку і пачаць аднаўленне.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс заклікаў ЕЗ распрацаваць новую версію плана Маршала, каб стымуляваць аднаўленне еўрапейскай эканомікі пасля каронавіруснага крызісу.

Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле ў The Guardian, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Еўропа перажывае найглыбейшы крызіс з часоў Другой сусветнай вайны. Нашы людзі паміраюць ці змагаюцца за сваё жыццё ў шпіталях, ахопленых пандэміяй, якая з'яўляецца найбольшай пагрозай для нашых сістэм аховы здароўя з часоў грыпу 1918 года», - заявіў Санчэс.

«Еўропа цяпер знаходзіцца ў стане вайны з супраціўнікам зусім іншага кшталту, чым тыя войны, якіх нам удалося пазбегнуць за апошнія 70 гадоў: вайна з нябачным ворагам, які пагражае самой будучыні еўрапейскага праекта», - адзначыў прэм'ер Гішпаніі.

Санчэс, чые жонка, маці і цесць атрымалі станоўчы вынік на вірус, высока ацаніў ўжо абвешчаныя ініцыятывы ЕЗ, але сказаў, што яны ўсё яшчэ недастатковыя.

«Еўропа павінна стварыць ваенную эканоміку і пачаць супраціў і аднаўленне эканомікі», - сказаў ён. - «Для гэтага мы павінны мабілізаваць значныя рэсурсы з дапамогай плана, які варта назваць новым планам Маршала. Гэта патрабуе падтрымкі з боку ўсіх дзяржаў-чальцоў ЕЗ».

План Маршала, названы ў гонар амерыканскага сенатара, быў планам урада ЗША ў канцы Другой сусветнай вайны для надання дапамогі еўрапейскаму кантыненту, каб дапамагчы яму акрыяць ад эканамічнай, матэрыяльнай і псіхалагічнай шкоды, прычыненай вайной.

«Надышоў час праявіць салідарнасць: стварыць новы механізм гарантавання ўзаемнага доўгу, наладзіць супольную куплю неабходнага медыцынскага абсталявання, распрацаваць скаардынаваную стратэгію кібербяспекі і распрацаваць надзвычайны план для забеспячэння хуткага і энэргічнага аднаўлення кантынента» - мяркуе Санчэс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках