26 красавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПС-Сбербанк распавёў пра ўспышку інфекцыі ў сваім галоўным офісе

13
БПС-Сбербанк распавёў пра ўспышку інфекцыі ў сваім галоўным офісе

Многіх работнікаў адправілі на лячэнне.

У БПС-Сбербанку распавялі, што 80% супрацоўнікаў галаўнога офіса банка ў Менску перайшлі на працу з дома. «Пасля таго як тэст аднаго з супрацоўнікаў цэнтральнага апарата паказаў станоўчы вынік на каранавірус, дванаццаць супрацоўнікаў адпраўленыя на шпітальнае лячэнне», - паведамляюць у банку. Нагадаем, раней паведамлялася, што ў мінулыя выходныя памёр адзін з працаўнікоў галаўнога офіса банка, піша tut.by.

«Каранавірус быў знойдзены ў супрацоўніка галаўнога офіса, які не кантактаваў з кліентамі, але камунікаваў з калегамі. Банк прэвентыўна рыхтаваўся да пандэміі. Так, намі было закуплена блізу 20 000 масак і неабходныя сродкі дэзінфекцыі як для асабістага выкарыстання, так і для апрацоўкі офісных памяшканняў», - пракаментавала Марына Асіпоўская, кіраўніца штаба прафілактыкі і барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.

Супрацоўнікі, якія ўваходзяць у кантактную групу, былі ізаляваны і знаходзіліся пад наглядам, удакладняюць ў банку.

«Тым не менш банкам прынятая пастанова аб пераводзе супрацоўнікаў бэк-офіса (перш за ўсё галаўнога офіса) на дыстанцыйную працу. Так, у аддаленым рэжыме будзе працаваць больш за 80% супрацоўнікаў з адміністрацыйнага будынка, дзе выяўлены факт заражэння. Такі фармат працы не паўплывае на эфектыўнасць бізнэс-працэсаў», - распавядаюць у БПС-Сбербанку.

У банку ўдакладняюць, што таксама дзейнічае праграма прафіляктыкі інфекцый. «Яна ўключае адмову ад усіх службовых паездак, руху па-за офісам зведзены да мінімуму, а нарады і сустрэчы праводзяцца ў фармаце відэаканферэнцый. У памяшканнях штодня праводзіцца прыборка з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. Адмысловым сродкам апрацоўваюцца паверхні: парэнчы, поручні, кнопкі ліфтаў, дзвярныя і аконныя ручкі. Для ўсіх даступныя діспенсеры з антысептыкам», - адзначаюць у банку.

З нашай інфармацыі, ад выпраў за мяжу банк адмовіўся яшчэ ў сакавіку.

У банку паведамляюць, што на сёння 11 супрацоўнікаў цэнтральнага апарата банка праходзяць лячэнне ва ўстановах аховы здароўя. «Смуткуем усёй камандай, адзін з супрацоўнікаў пайшоў з жыцця. У яго было запаленне лёгкіх. Банк надасць разнастайную падтрымку ягонай сям'і», - паведаміла Марына Асіпоўская.

Нагадаем, у Менску ў мінулыя выхадныя памёр 51-гадовы кіроўца БПС-Сбербанка. Сваякі паведамляюць, што ў яго быў станоўчы тэст на COVID-19.

- Эдуард памёр раніцай у суботу, а 6-й раніцы. У нядзелю яго крэмавалі, - распавяла маці памерлага Жанна Уладзіміраўна. - Яму рабілі тэст (на COVID-19. - Заўвага. Рэд.) і сказалі, што ён станоўчы. Цяпер у інфекцыйнай лякарні ляжыць ягоная жонка і ейны сын ад папярэдняга шлюбу, у іх таксама станоўчы тэст.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках