15 лiпеня 2020, Серада, 5:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У галоўнага лекара «Нафтана» выявілі каранавірус

7
У галоўнага лекара «Нафтана» выявілі каранавірус
СЯРГЕЙ ЧУБРЫК
ФОТА: NAFTAN.BY

Лекар працаваў у завадской паліклініцы.

У галоўнага лекара завадской паліклінікі НПЗ «Нафтан» Сяргея Чубрыка знайшлі каранавірус. Такі вынік даў папярэдні тэст, паведамляе «Вестник Нафтана».

Сяргей Чубрык ізаляваны. Афіцыйна паведамляецца, што, «дзякуючы распрацаваным захадам, атрымалася выявіць кантакты першага ўзроўню, якія неадкладна самаізаляліся».

Акрамя таго, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў паведаміў, што знаходзіцца на карантыне, бо з'яўляецца кантактам першага ўзроўню чалавека з каранавірусам, паведамляе «Радыё Свабода».

Зараз на закрытай старонцы ў інстаграме ён піша, што знаходзіўся з інфікаваным у адным памяшканні.

«Мною здадзены тэст, які паказаў адмоўны вынік. Цяпер я знаходжуся ў самаізаляцыі, працягваю працаваць дыстанцыйна. Выконваю рэкамендацыі лекараў і прабуду пад наглядам патрэбны час», - напісаў старшыня.

На просьбу карэспандэнта «Радыё Свабода» пракаментаваць гэтыя звесткі Дзмітрый Дзямідаў пакуль не адгукнуўся.