12 лiпеня 2020, Нядзеля, 9:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На Віцебшчыне вайскоўцы разгортваюць палявы шпіталь

36
На Віцебшчыне вайскоўцы разгортваюць палявы шпіталь

У вобласці адзін з самых маштабных асяродкаў каранавіруса ў Беларусі.

Вайскоўцы каля Лепеля разгортваюць палявы шпіталь. Шпіталь ствараюць з вайсковых намётаў, але з усімі патрэбнымі камунікацыямі, паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu.

Нагадаем, у Віцебскай вобласці выяўлены маштабны асяродак заражэння каранавірусам. Паводле інфармацыі незалежных экспэртаў, колькасць заражаных можа вылічвацца тысячамі.